РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Марыйка Мартысевіч нарадзілася 28 сакавіка 1982 года ў Менску.
         У 2004 г. скончыла філялягічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту, у 2005 – аддзяленьне філязофіі/літаратуры Беларускага Калегіюму. Cтыпэндыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.)
         Як журналітска сцупрацоўнічае з газэтай “Новы час” і мультымэдыя часопісам CD_MAG. Перакладае паэзію і прозу з ангельскай, польскай, рускай, украінскай, чэскай моваў.
         Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фэстываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Летуве, Славакіі, Украіне. Яе вершы і эсэ перакладаліся на украінскую, чэскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы. У Беларусі публікуецца ў часопісах “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “pARTyzan”.
         У 2008 годзе выйшла яе кніга “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе”.
         Жыве ў Менску.
         Вядзе блог: http://users.livejournal.com/maryjka_/
        
         ! Увага: некаторыя тэксты ў разьдзеле "Літаратура" зьмяшчаюць ненарматыўную лексіку (абмежаваньне па ўзросьце: 18+).
2009–2020. Беларусь, Менск.