РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Антон Янкоўскі нарадзіўся 29 сакавіка 1986 года ў вёсцы Енчы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Дзяцінства і юнацкія гады прайшлі ў вёсцы Нача. У 2003 годзе скончыў Нацкую сярэднюю школу Воранаўскага р-н Гродзенскай вобл. У 2008 г. – Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Рэжысура народных абрадаў і свят”. Зараз працуе выкладчыкам тэатральных дысцыплін у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.
         Невялікія дзіцячыя апавяданні і замалёўкі пачаў пісаць у пачатковых класах, у юнацкія гады былі напісаны першыя вершы на рускай мове. У студэнцкія гады прыйшло разуменне, што толькі беларуская мова можа быць мовай яго паэзіі. Піша вершы, прозу, публіцыстыку.
         Друкаваўся ў газетах “Гродзенская праўда” і “Воранаўская газета”, ва універсітэцкіх зборніках “Дар зямны” (суполка “БУКет”) і “Альфабэт”, у рэспубліканскіх часопісах “Рэпетытар”, “Дзеяслоў” і “Маладосць”. Аўтар зборнікаў вершаў “Анёл з васільковымі вачыма” (2010г) і “Белыя рамонкі” (2012г). Узнагароджанны дыпломам 1-ай ступені абласнога літаратурнага конкурсу “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
        
        
СПАСЫЛКІ

        
         "Літаратурная гасцёўня": Анёл з васільковымі вачыма, які трымае белыя рамонкі ў руках
        

        
2009–2022. Беларусь, Менск.