РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Андрэй Хадановіч нарадзіўся 13 лютага 1973 г. у Менску.
         Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і асьпірантуру БДУ па спэцыяльнасьці замежная літаратура (1999).
         Зараз выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя ім. Я. Коласа. Кіраўнік "Перакладніцкай майстэрні" у Беларускім Калегіюме. Член Саюза Беларускіх Пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 10 сьнежня 2008 г. узначальвае Беларускі ПЭН-цэнтр.
         Друкуецца ў часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газэце «Наша Нiва». Аўтар кніг вершаў «Листи з-під ковдри» (2002, па-украінску), «Старыя вершы» (2003), «Лiсты з-пад коўдры» (2004), «Землякi, альбо Беларускiя лiмэрыкi» (2005), зборніка выбранай паэзіі «From Belarus with Love» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2006), «Swieta nowego rocku» (2006, па-польску). Вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышскую, летувіскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы. Перакладае з французскай, украінскай і польскай вамоў.
         Паэзія А. Хадановіча — прыкметная зьява сучаснай беларускай літаратуры, у яго творчасьці, якая адрозьніваецца багацьцем і разнастайнасьцю мовы, стылістычнымі экспэрымэнтамі, дасягненьні ўсходнеэўрапэйскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элемэнтамі «нізшай» культуры (рок, рэп, гарадское прастамоўе).
2009–2020. Беларусь, Менск.