Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     МЯСЬЦІНЫ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     МІФАЛОГІЯ     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(4)
 цытаты(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Максім Мірны
Знакаміты беларускі тэнісіст.
 
Годы жыцця: нар. ў 1977
Месца нараджэння: Менск
Біаграфія: 

Максім Мірны нарадзіўся 6 ліпеня 1977 года ў Менску.  


Сваю спартыўную кар'еру ён пачаў у 6 гадоў, калі бацька паслаў яго ў Бруклін, дзе ён і пачаў гуляць у тэніс. З 1992 года Максім трэніраваўся ў Тэніснай Акадэміі Ніка Баліцьеры.  


Максім Мірны - член беларускай каманды Кубка Дэвіса з 1994 года і дасягнуў шматлікіх спартыўных вынікаў.  Асабліва пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. Зьяўляецца лідэрам каманды Беларусі ў Кубку Дэвіса.  


Пераможца 7 турніраў Вялікага Шлема  (4 у парным разрадзе і 3 у міксьце).  

Пераможца 14 турніраў сэрыі Мастэрс і 1 Кубка Мастэрс (2006) у парным разрадзе.  

4 разы перамагаў у парным разрадзе на Кубку Крамля, прычым усе 4 разы — з рознымі партнёрамі.


Максім Мірны - знакаміты беларускі тэнісіст, былая першая ракетка міру ў парным разрадзе. Заслужаны майстар спорту Беларусі (2001).  


У пэрыяд з верасня 2001 па ліпені 2002 гады на базе вынікаў нацыянальнага апытання Максім Мірны быў аднадушна абраны на ролю нацыянальнага амбасадара добрай волі па барацьбе зь ВІЧ/СНІДам. Гэтая ініцыятыва выкарыстоўваецца ў якасьці перадавога досьведу ў шматлікіх краінах.  


Да гэтага Максім ужо пасьпеў набыць некаторы досьвед грамадскай дзейнасці: удзел у дабрачынных гульнях, сталае наведваньне шпіталя для дзяцей-інвалідаў у амэрыканскім горадзе Індыянапаліс.

Дадаў PL 11.06.2009