Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 г. у вёсцы Рудка Пінскага раёна Берасьцейскае вобласьці ў сялянскай сям'і.
У 1971 скончыла філялягічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта. Працавала загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ.
З 1976 г. - літкансультант «Сельской газеты».
У 1983-1988 гг. загадвала аддзелам паэзіі часопіса «Маладосць».
Выступіла зь вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1964 г. (часопіс «Бярозка»). Аўтар зборнікаў вершаў «Сьнежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987), кнігі вершаў і паэм «У шуме жытняга сьвятла» (1988).
Трагічна загінула 25 лістапада 1988 г.