Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     МЯСЬЦІНЫ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     МІФАЛОГІЯ     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(3)
 інтэрв'ю(1)
 карціны(452)
 прагляд
Водгукі(0)
Ігар Уладзіміравіч Уласаў
 
Годы жыцця: нар. 11.02.1944
Месца нараджэння: ст.Абазёрская Архагельская вобл. Расія
Біаграфія: 

Скончыў Менскае Мастацкае вучылішча (1964), Беларускі тэатральны-мастацкі інстытут (1975). Удзельнік мастацкіх выставак з 1974.  

Працуючы ў жанрах сюжэтных кампазіцый, нацюрморта, партрэта, пейзажу, аддае перавагу багаццю выяўленчай мовы рэалістычнага мастацтва. Творчы шлях мастака бачыць у бесперапынным абнаўленні ўспрымання прыроды, адносін да рэчаіснасці, развіцці выяўленчай мовы, глыбокім філасофскім асэнсаванні ўсяго папярэдняга мастацкага досведу, вывучэнні разнастайных культур, эпох і мадэляў сузірання свету. Творчая спадчына служыць пажыўным асяроддзем, якая фармуе густ і волю мастака да пошуку сваёй мастацкай мовы як сістэмы ўніверсалій, здольнай найболей тонка выказаць складаны сплаў з'яў і сутнасці.

Асноўныя творы: палотны "Лошыцкі пейзаж", "Лугі", "Стары Менск", "Хутар", "Канец лета", "Яблыні ў квецені", "Раніца. Туман", "Поўдзень"; партрэты З.Хамянюк, Д.Галай, дачкі, юнага мастака; нацюрморты "Палявыя кветкі", "Півоні", "Кветкі і яблыкі", "Вясковы нацюрморт"; кампазіцыі "Мастак і мадэль", "Урок жывапісу", "Лета 1945 года"; шмат малюнкаў.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным Мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ. Член БСМ з 1994. Жыве ў Менску.

Трэба адзначыць адну карціну Ўласава. Гэта карціна "Лета 1945 года" з'яўляецца культавай для мастака. Справа намалявана маленькая фігурка жанчыны з дзіцём на руках. Гэта маці Ўласава, якая не дачакалася яго бацькі з вайны. Бо ў маці былі яшчэ дзеці, і яна яго аддала ў дзіцдом.


© сайт “Родныя вобразы”.

Дадаў Андрэй 17.10.2009