Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(2)
 карціны(21)
 цытаты(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Барыс Аракчэеў
Беларускі мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
 
Годы жыцця: нар. у 1926
Месца нараджэння: вёска Турбанава (Яраслаўская вобласьць, Расея)
Біаграфія: 

Барыс Аракчэеў нарадзіўся 19 красавіка 1926 г. у вёсцы Турбанава (Яраслаўская вобласьць, Расея).

Удзельнічаў у Другой Сусьветнай Вайне.

Скончыў Менскую Мастацкую Вучэльню (1953), Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-Мастацкі Інстытут (1959) (педагогі X. Ліўшыц, У. Цьвірка, А. Волкаў, А. Мазалёў).

З 1959 удзельнічаў у мастацкіх выставах.

З 1964 - выкладчык малюнка, жывапісу і кампазыцыі ў Менскай Мастацкай Вучэльні імя Глебава.  

З 1971 выкладаў на кафэдры жывапісу Беларускай Акадэміі Мастацтваў.  

Імя таленавітага жывапісца, Заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева, трывала ўвайшло ў лік майстроў выяўленчага мастацтва не толькі Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Больш паўстагоддзя дзейнічае майстар пэнзеля, ствараючы непаўторныя сюжэтна-тэматычныя палотны, сярод якіх найболей значныя: карціны "З думкамі аб родным краі", "Восеньскія рытмы", "Час сенажаці", "У родным краі"; краявіды "Апускаецца ночы крыло","Вясновыя вятры". "Зямля Заславская", "Гарачая пара"; серыя партрэтаў-карцін "Народны пясьняр. Якуб Колас" ,"Адроджаны край. П.М. Машэраў", "Юнацкасьць" (партрэт жонкі Галіны); нацюрморты "Бэз ля калодзежа" і інш. дэманструюць імкненьне мастака захаваць мовай жывапісу прыгажосьць навакольнага сьвету, перадаць рытмы нашага часу, увасобіць выявы сучасьнікаў. Гэтыя палотны характарызуюць асноўныя пэрыяды яго творчага разьвіцьця і дазваляюць пасьлядоўна прасачыць шлях, пройдзены мастаком. Яго мастацтва багатае і шматплянавае, насычанае жыцьцёвымі ўражаньнямі.  

Творы Барыса Аракчэева падкрэсьлена манумэнтальныя, манумэнталізм у яго - гэта ня толькі якасьць формы, але і выраз сутнасьці ўспрыманьня прыроды і чалавека, іх велічы і моцы. У сваіх творах мастак дасягнуў вялікай свабоды і цэласьці жывапісу, духоўнай канцэпцыі выявы, эмацыйнага зараду пісаньня.  

Барыс Аракчэеў прыўнёс у беларускае мастацтва трывалыя рэалістычныя традыцыі, тонкае паэтычнае ўспрыманьне беларускай прыроды, самастойную маляўнічую мову. Ён сумяшчаў творчасьць з навукай і пэдагагічнай працай. Як было сказана - з 1964 па 1996 год ён выкладаў. Падрыхтаваў і выпусьціў не адзін дзясятак вядомых мастакоў, якія з павагай успамінаюць свайго настаўніка.

Музай мастака была яго жонка Галіна, яны сустрэліся і пажаніліся ў 1956 годзе. Разам выгадавалі трох дочак, якія скончылі мастацкія ўстановы горада Менска і ўжо самі выкладаюць у мастацкіх школах. Нарадзілі сваіх дзяцей і аддалі іх вучыцца ў мастацкія школы, вучэльні, інстытуты. Некаторыя ўнукі ўжо скончылі іх і працуюць.

Дынастыя Аракчэевых працягвае традыцыі Барыса Аракчэева, які і сёньня ў сталым пошуку, патрабавальны да сабе і блізкіх. А самае галоўнае - не зьмяніў традыцыям  рэалістычнага беларускага мастацтва і працягвае тварыць і сёньня.

Б. Аракчэеў - дацэнт, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

З 1992 па 2006 пэрсанальныя мастацкія выставы Б. Аракчэева праходзілі ў Менску і Бабруйску.

Асноўныя мастацкія выставы Аракчэева праходзілі ў Маскве (Расея, 1960, 1965, 1972, 1977), Навасібірску (Расея, 1961), Чэлябінску (Расея, 1961), Кемерава (Расея, 1966), Менску (1966, 1970, 2000, 2004, 2005), Нотынгеме (Ангельшчына, 1968), Рызе (Лацьвія, 1968), Вільня (Летува, 1968), Варшаве (Польшча, 2006).

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным Мастацкім Музэі Беларусі, Музэі Сучаснага Выяўленчага Мастацтва ў Менску, Літаратурна-Гістарычным Музеі М.Багдановіча ў Менску, Фондах БСХ і Міністэрсва Культуры Беларусі, Міністэрствах культуры Расеі, Украіны, у музэях Віцебска і Магілёва, мастацкіх галерэях Крупак, Чэрыкава, Полацка, Гомеля і інш.

Таксама творы Аракчеэва знаходзяцца ў Музэі горада Нью-Ёрк, прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, Італіі, Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Ангельшчыны, Канады, Сэрбіі, Галяндыі.


© "Родныя вобразы", 2009.

Дадаў PL 12.05.2009