Тацьцяна Сівец
Беларуская пісьменьніца, паэтка.
 
Годы жыцця: 23.06.1982 г.
Месца нараджэння: г. Менск
Біаграфія: 

Тацьцяна Сівец нарадзілася 23 чэрвеня 1982 г. у горадзе Менску.

Скончыла факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ імя М.Танка (2005), асьпірантуру пры Інстытуце мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы НАН Беларусі (2008).

Працуе камэнтатарам на радыёстанцыі «Беларусь» (замежнае вяшчаньне Беларускага радыё), рыхтуе праграмы на беларускай і ангельскай мовах.

Піша вершы, прозу, п'есы, перакладае з ангельскай. Аўтар кніг «Праляцець па вясёлцы» («Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 2002), «Ліпеньская навальніца» («Мастацкая літаратура», 2003), «Таму, хто знойдзе» («Логвінаў», 2009).


Блог Тацьцяны Сівец: http://naya1982.livejournal.com/

E-mail: [email protected]