РљРћРЎРњРђРЎ

1


Народжаныя на зямлі

Лазначаны знакам нябёсаў.

Мы тут проста гнёзды зьвілі,

Забыўшыся, хто мы былі,

Мы тут наняліся ў матросы,

У дойліды і ў кавалі –

I зьведаўшы працу зямлі,

Успомнілі прагу нябёсаў.



2


Аднойчы, прачнуўшыся ўночы,

Ты ўспомніш, што ўмееш лятаць,

I стане наіўныя вочы

Халодная бездань смактаць.


I зманлівай згадкай быцьця

Цябе працягне аж да поту, –

I ўласнае станеш дзіця

Вучыць не хадзе, а палёту.


  РЈ. Някляеў