У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
У Беларусі кожны куточак,
Дзе ты не пойдзеш, пяе...
Звонкае слова, звонкая песьня,
Звонкае сэрца яе.