ВАСІЛЮ БЫКАВУ
 
да 60-годдзя Васіля Быкава

Час стагоддзі, як касой, сьцінае,  

Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...  

Ўсё мінае – Гонар не мінае,  

Бо народжаны адным сумленьнем.  


Калі сонца выб'ецца з туману,  

Толькі іх і ўспомніць хор народаў,  

Воінаў сваіх, сьвятых і зраненых,  

Рыцараў сумленьня і свабоды.


19.VI.1984.  У. Караткевіч