РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ

Вобразы мілыя роднага краю,

      Смутак С– радасьць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

      Чым так прыкованы СЏ


К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,

      Рэчкі, курганы, лясы,

Поўныя смутку і жальбы нядолі,

      Поўныя сумнай красы?


Толькі я лягу і вочы закрыю,

      Бачу СЏ вас прад сабой.

Ціха праходзіце вы, як жывыя,

      Зьзяючы мілай красой.


Чуецца гоман мне сьпелае нівы,

      Ціхая жальба палёў,

Лесу высокага шум-гул шчасьлівы,

      Песьня магутных РґСѓР±РѕСћ...


Вобразы мілыя, вобразы смутныя,

      Родныя вёскі С– люд,

Песьні цягучыя, песьні пакутныя!..

      Бачу С– чую вас тут.


1908  РЇ. Колас