У ВАГОНЕ

I лятуць насустрэчу

Палі і лясы,

I мігцяць за вакном

У начной цішыні.

Толькі сон адляцеў і ня морыць мяне.


Як палі і лясы,

Так мінулыя дні

Насустрэчу лятуць.


I глыбокія раны крывавяць, баляць,

I, як матчыны сьлёзы, спадаюць, гараць

Зоры ціха ў начной глыбіні.


Ноч павольна плыве,

Цягнік мой ляціць

Ад пакінутых мною

Палёў і крыніц,

А пры мне толькі кашаль і думы...

I да болю ў грудзях

Так ахвота дажыць

Да сьвітальнай зары...


1935  Рњ. Танк