* * *

Выпаў першы сьнег.

Радасьць малым дзецям зь яго

Будаваць белыя казачныя замкі,

Ляпіць белых сьнегавікоў,

Разрысоўваць яго

Белымі сьлядамі

Сваіх лыж, канькоў, санак.


Ды нехта выцягнуў дыван

I пачаў выбіваць зь яго пыл

Розных сварак, нязгод, забабонаў...

I адразу неяк

Сьнег пашарэў

I ўвесь сьвет пашарэў

I змоўк сьмех дзяцей.


1976  М. Танк