РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 213
Балясіна – гл. арт. Баляса
Бандарныя вырабы – драўляныя ёмiстасцi з клёпак для зберагання i дастаўкi прадуктаў, вадкiх, паўвадкiх i сыпучых рачываў. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасцi. Шматлiкiя ix рэшткi розных памераў (ад невялiкiх конавак да вадавозных бочак на некалькi сот лiтраў) выяўлены пры археалагiчных раскопках у пластах 11-14 ст. Форма клёпак (падоўжныя трапецападобныя цi акруглыя выпуклыя) абумовiла форму Б. в.- кадзепадобную (канiчную) цi бачарную (пукатую). Б. В. адрознiвалiся памерамi, прапорцыямi, наяўнасцю ... Прачытаць
Бандарныя інструменты – гл. арт. Бандарства
Бандарства – няма Прачытаць
Бандура – гл. арт. Ліра колавая
Бандурка – народны струнны шчыпковы музычны iнcтpумeнт; адзiн з найбольш старажытных iнcтpумeнтaў. Формаю нагадваў лук: уяуляў сабой сагнутую ў дугу драўляную палку, канцы якой былi сцягнуты вяроўкай-струной. Адным канцом лук клаўся на нiжнiя зубы таго, хто iгpaў; адкрыты рот выканаўцы служыў натуральным рэзанатарам. Ігралi на Н., пашчыпваючы вяроўку ўказальным пальцам правай pукi. Бытаванне Б. на Палессi адзначана ў канцы 19 - пач. 20 ст. Ч. Пяткевiчам. Прачытаць
Банкарты – гл. арт. Бастры
Банцараўская культура – археалагiчная культура плямён, якiя ў 6-8 ст. жылi ў Верхнiм Падняпроўi, Bepxнiм Панямоннi, Bepxнiм i Сярэднiм Падзвiннi. Назва ад гарадзiшча Банцараўшчына пад Miнскам. Насельнiцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй; паляванне i рыбалоўства мелi дапаможны характар; былi развiты здабыча i апрацоўка жалеза, бронзалiцейная вытворчасць, ган¬чарства, апрацоўка дрэва, косцi i iнш. Асноўным тыпам пасяленняў былi адкрытыя паселiшчы, размешчаныя на ўзвышшах у поймах рэк або мысападобных выступах на ... Прачытаць
Банька – гл. арт. Гляк
Барабан – народны мембранны музычны iнcтpумeнт; цылiндрычны драўляны або металiчны корпус ( “каробка” ) розных памераў, на якi з абодвух бакоў нацягнута скура (сабакi, цяляцi, казляняцi). Гук неакрэсленай вышынi здабываецца ўдарам драўлянай калатушкi. У сучаснай нар. музычнай практыцы Б. ужываецца пераважна разам з мeднымi талеркамi (турэцкi барабан) або як састаўная частка ўдарнай устaнoўкi, што ўключае вялiкi i малы Б., «калоткi» - драўляны брусок, па якiм б’юць доўгімi палачкамi, i нажную педаль (зафiк ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.