РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 213
Баразняк – гл. арт. Акучнік
Барак – гл. арт. Ворчык
Баран1 – вялiкая рыбацкая лодка на Палессi. Прачытаць
Баран2 – Прылада для сушкi сена на Палессi. Прачытаць
Баран3 – Двухручны рубанак для стругання дошак. Прачытаць
Барана – земляробчая прылада для рыхлення (баранавання) глебы. Паводле канструкцыi i гаспадарчага прызначэння вылучаюць некалькi тыпаў тра¬дыцыйнх Б.: вершалiна, смык, плеценая (вязаная) i брусковая (рамная). Усе тыпы Б. да канца 19 ст. рабiлi з дрэва. Найбольш распаўсюджанай была плеценая Б., што вькарыстоўвалася звычайна на стараворных землях. Яна мела дугападобную форму, якую ёй надаваў перыферыйны самайлук (лука, каблук); 4-6 радоў роўных прутоў па тры ў кожным радзе - утваралi рашотчаты каркас; на с ... Прачытаць
Бараніца – аўчыннае пакрывала, пацягнутае сукном, для ахутвання ног у санях. Пашырана пераважна на Палесci. Прачытаць
Барацьба “Да крыжа” – народная гульня. Нагадвае вольную барацьбу. Барцам дазваляецца штурхаць, даваць падножкi, хапаць за нoгi. Перамагае той, хто прыцiсне працiўнiка спiною да зямлi i ўтрымае яго pукi, разведзеныя ў бокi. Прачытаць
Барацьба “На крыжы” – народная гульня. Нагадвае рускую барацьбу ў абхват. Працiўнiкi абхватваюць адзiн аднаго, i той, хто павалiць працiўнiка на зямлю,- пераможца. Падножкi, штуршкi не дазваляюцца. Прачытаць
Барбары – канаты з вiц, з прымацава¬най на канцы завостранай палкай. Прывязаныя па баках плыта, Б. служылi для запаволення яго ходу. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.