РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 213
Барда – гл. арт. Барта
Баржа – несамаходнае пласкадоннае грузавое судна без аснасткi з невялiкай асадкай. Перацягвалася буксiрам. На Беларусi з'явiлася ў канцы 19 ст. i пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi стала асноўным тыпам рачнога грузавога транспарту (паступова драўляныя судны заменены металiчнымi). У наш час Б. пераважна сухагрузавыя (сама¬ходныя i несамаходныя) грузападымальнасцю 100-700 т выкарыстоўваюцца на ўcix буйных рэках рэспублiкi. Прачытаць
Барка1 – драўлянае пласкатоннае судна для сплаву грузаў па рэках. Вядома на рэках Беларусi з 17 ст. i прымянялася ў басейне Дняпра i Прыпяцi да пач. 20 ст. Падзялялiся на сплаўныя i хадавыя. Сплаўныя Б. будавалi толькi на адзiн рэйс унiз па цячэннi paкi, пасля ix разбiралi i прадавалi на будаўнiчы матэрыял цi дровы. Іх рабiлi без ветразя, палубы i даху, з закругленымi носам i кармой, крыху нахiленымi бакамi. Памеры Б. розныя - у залежнасцi ад глыбiнi i шырынi рачнога фарватэру. Па Дняпры да Чорнага мора ... Прачытаць
Барка2 – Агульная назва ўcix сплаўных пласкадонных рачных суднаў у 19 ст. Прачытаць
Бароўкі – мясцовая парода лясных пчол. Вызначаюцца працавiтасцю, устойлiвасцю супраць захворванняў і неспрыяльных умоў надвор'я. Захавалiся на Палессi. Падлягаюць ахове. Прачытаць
Барта – адмысловая сякера з тонкім шырокiм лязом, вузкiм абухам i доугiм тапарышчам для выдзёўбвання борцяў. Выраблялi Б. выключна мясцовыя кавалi з лепшых гатункаў крычнага жалеза i сталi. Прачытаць
Бартак – гл. арт. Борць1
Барцеве – гл. арт. Борці
Барцявік – распаўсюджаная сярод бортнiкаў назва бурага мядзведзя, якi знiшчаў борцi i калодныя вуллi. У мiнулым галоўны вораг пчаляроў. Прачытаць
Барцялазы – гл. арт. Бортнікі
2009–2019. Беларусь, Менск.