РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 213
Барыл – даўняя адзiнка вымярэння вадкасцi, роўная 20 гарцам (каля 60 л). Прачытаць
Барыла – гл. арт. Барыл
Барылка – бандарны выраб; двухдон¬ная бочачка на 5-10 л. Як i бiклага, прызначалася для пераносу вады ў "ра¬бочы вугал” (на поле, сенажаць, лесасеку). Выкарыстоўвалася i для захавання розных нaпiткaў. 3вычайна рабiлася з дубовых клёпак, даужэйшых за дыяметр дна, сцягнутых па краях некалькімі парамi абручоў, пасярадзiне клёпак былi 1-2 адтулiны, якiя затыкалiся кopкaмi. Прачытаць
Барыс і Глеб – дзень у народным, календары (адзначаўся 24 лiпеня с. ст.), у якi забаранялася выконваць цяжкiя работы: "на Барыса за серп i касу не бярыся». Лiчылася, што парушальнiкам гэтай забароны пагражала калецтва, а жывёле, якая ела скошанае ў гэты дзень сена,- хвароба i нездаровы прыплод; скiданыя ў гэты дзень cтaгi маглi быць спалены маланкай, тое ж чакала пуню цi гумно са звезеным ў гэты дзень хлебам. У дзень Б. i Г. асцерагалiся дажджу з навальнiцай, гэты ж дзень лiчыўся апошнiм днём купання. Прачытаць
Барысавы камяні – манументальныя помнiкi эпiграфiкi 12 ст. на тэр. Беларусi; 7 велiзарных валуноў з высечанымi на ix крыжамi i надпiсамi ў выглядзе грэчаскай формeлы “Господи помози рабу своему ... “. Вядома 5 ка¬мянёў у рэчышчы 3ах. Дзвiны - па аднаму каля в. Падкасцельцы за 5 км ад Полацка i каля г. п. Друя, тры каля г. Дзiсна (2 каля былой в. Балоткi, адзiн каля былой в. Hакоўнікi); 2 на сушы - каля в. Дзятлаўка Аршанскага р-на (т. зв. Рагвалодаў камень) i каля в. Высокi Гарадзец Талачынскага р-на. Захавалiся ... Прачытаць
Барыш – пачастунак пасля куплi-продажу, заключэння гандлёвай здзелкi. Прачытаць
Бас – гл. арт. Басэтля
Басак – гл. арт. Багор1
Басманiкi – гл. арт. Басманы1
Басманы1 – прэсныя коржыкi без солi, памiнальная страва, з якой пачыналi памiнальную вячэру (еў кожны па крошцы). Б. пяклi на блясе цi проста на плiце. Былi вядомы ў некаторых раёнах Зах. Палесся. У наш час у гэтым рэгiёне Б. называюць аладкi з мукi або таркаванай бульбы. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.