РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 213
Баўтуха – гл. арт. Кломля
Баўтуха – старадауняя страва. У кіпень сыпалi (увесь час памешваючы) ячную або грэцкую, жытнюю, аўсяную цi пшанiчную муку, дабаўлялi алей цi тоўчанае падпражанае льняное семя, падсмажанае з цыбуляй сала. Летам прыпраўлялi пер’ем цыбулi. Пашырана была на Палессi, у паўн.-усх. i паўд.-усх. раёнах Беларусi. У наш час сустракаецца рэдка. Прачытаць
Бахар – гл. арт. Бай
Бахілы – самаробныя глыбокiя гумавыя галёшы на валёнкi i буркi. Бытавалi у 1930-50-я г. Прачытаць
Бахтарма – нiжняя мясiстая паверхня скуры. Прачытаць
Бацвінне – традыцыйная страва. Нарэзанае лiсце з маладых буракоў залiваюць вадой, часам дабаўляюць хлебны квас, ячную крупу або нарэзаную бульбу, часам заскварваюць салам. Вараць на невялiкiм агні. Перад падачай на стол дадаюць смятану. Страва вядома па усёй Беларусi. Прачытаць
Бацька – мужчына ў адносiнах да cвaix дзяцей. Прачытаць
Бацькаўшчына1 – родны куток, месца, дзе нарадзiўся хто-небудзь. Прачытаць
Бацькаўшчына2 – Набытак бацькі, спадчынная маёмасць Прачытаць
Баяр – гл. арт. Бай
2009–2019. Беларусь, Менск.