РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 213
Баяры1 – гл. арт. Дружына
Баяры2 – у 9-13 ст. агульная назва групы ваеннаслужылых людзей з княжацкай дружыны. Этымалогiя слова «Б». да канца не высветлена: магчыма ад «бой» (ваяўнiк) цi “болiй” (вялiкi), ад цюркскага boila, bojar (гаспадар, багаты муж, вяльможа), ад скандынаўскага boljarl (княжы муж), ад iсландскага Ьоеагmеn (знатны чалавек) i iнш. Узнiкненне Б. на ўсх.-слав. землях адносiцца да часоў, калі на службу да стараж.-рускiх князёў наймалiся прышлыя варажскiя ваенныя атрады. Паступова назва замацавалася ў якасцi вызначэ ... Прачытаць
Баяшнiк – гл. арт. Бай
Бгала – гл. арт. Гбала
Бедная куцця – гл. арт. Куцця
Бекеш – гл. арт. Бекеша1
Бекеша1 – мужчынскае палiто старадаўняга крою са зборкамi ў талii. Прачытаць
Бекеша2 – Шуба, пакрытая чым-небудзь. Прачытаць
Бельчык – бандарны выраб, пасудзiна на 3-4 л для дастаўкi стравы ў «рабочы вугал» (на жнiво, сенажаць i iнш.). Меў форму невялiкай кадачкi з накрыўкай, што зацiскалася памiж вушак папярэчынай i прыстасаванай да яе гнутай ручкай. Прачытаць
Берасцень – глiняная пасудзiна, абгорнутая бяростай. Берасцяная аплётка надавала трываласць i знiжала цеплаправоднасць сценак глiнянага посуду (абанкоў, гладышоў, цёрлаў, слоiкаў i iнш.), прызначанага для захавання ці халоднага прыгатавання ежы. Рабiлi таксама берасцяную аплётку пашкоджанага посуду (пасля гатага яго ўжо не ставiлi ў печ). Даўнасць i масавасць бытавання такога прыёму выклiкалi пашырэнне назвы « Б.» нават на посуд, пазбаўлены берасцянай аплёткi (пераважна гладышы). Б. найбольш былi пашы¬раны ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.