РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 213
Бічоўнік – берагавая паласа ўздоўж суднаходных рэк і каналаў шыр. 20 – 30 м, прызначаная для ходу бурлакоў (гл. Бурлацтва0. Уздоўж Дняпроўска – Бугскага і Агінскага каналаў насыпаны штучныя Б. Прачытаць
Біянка – гл. арт. Бойка
Благавешчанне – старажытнае веснавое свята народнага календара, якое адзначалi 25 сакавіка с. ст. Рэлiгiйнае свята Б. звязана з евангельскiм мiфам пра архангела Гаўрыiла, якi naвeдaмiў мацi божай пра непарочнае зачацце i нараджэнне ёю Ісуса Хрыста. У народзе свята лiчылася днём надыходу вясны (на Б. звычайна пачыналi гуканне вясны і спяванне веснавых песень) . 3 Б. зв¬язана шмат павер’яў i забарон, у якіх выявiлася iдэя зараджэння новага жыцця (магiя першага дня) - у гэты дзень забаранялася працаваць (“на Б. ... Прачытаць
Благаславенне – абрад, у час якога бацькi i род уступаючых у шлюб маладых давалi на яго згоду, выказвалi пажаданне ўсяго найлепшага ў сямейным i гаспадарчым жыццi будучай сям'i, а таксама дазвол на выкананне традыцыйных вясельных рытуалаў. Б. пачыналiся амаль усе рытуальныя дзеяннi ад ад'езду жанiха разам са сватам на запоiны i да падзелу каравая ўключна. Выкананне абраду Б. тлумачыцца верай у магiчную сiлу слова i калектыўнай формай вясельнага цырыманiялу. У час вяселля звычайна старшая дружка (баярка) , радзе ... Прачытаць
Благаўская кераміка – кераміка ганчарныя вырабы майстроў з вёсак Благаўка, Новае Вiльянова, Лiтвiнавiчы Шклоўскага р-на. У 19 - пач. 20 ст. тут выраблялi чырвоную непалiваную, а так¬сама гартаваную i чорназадымленую кepaміку гаспадарчага прызначэння: гаршкi, гладышы, збанкi, цёрлы, вазон¬нiцы, спарышы. 3 пач. 20 ст. пашырана палiваная кepaмікa з зялёнай палiвай. Вызначаецца зграбнымi фор¬мaмi мяккай мадэлiроўкi, надзвычай тонкiм чарапком. Шурпатая паверхня крэмавых адценняў прыгожа кантрастуе з зялёнай палiвай, нан ... Прачытаць
Блахва – назва баваўняных каляровых (чырвоных, сініix, чорных) нiтaк для вышывання i ткання. Тэрмiн “Б”. бытаваў пераважна ў паўд.-зах. частцы Брэстчыны, а таксама на Вiцебшчыне. Прачытаць
Блінцы – гл. арт. Бліны
Бліны – традыцыйны мучны выраб. Пшанiчную, жытнюю, ячную, грэцкую цi аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыраквашы, сыроватцы. Б. рабiлiся кiслыя, на рошчыне, i прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкi, цукар. Пякуць на падмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, смятанай, малаком. 3 пшанiчнай мукi пякуць невялiкiя тоўстыя блiны ¬аладкi i тонкiя -наліснікі . Апошнiя начыняюць тварагом, мясам i iнш. Б. шырока вядомы на ўсёй Беларусi. Прачытаць
Блісня – вуда для лоўлi рыбы летам каля калод i ў карчах, зiмой - у палонках. Вудзiльна кароткае. Кручок улітаваны ў алавяную (свiнцовую) пласцiнку ў форме рыбкi цi кроплi. У якасцi дадатковай прылады насаджваюць чарвяка. Прыманьваюць рыбу паторгваннем пласцiнкi з кручком. Лоўля Б. была пашырана на вадаёмах Вiцебскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абл. У мiнулым Б. былi самаробныя, у наш час фабрычнага вырабу. Прачытаць
Блясоўка – гл. арт. Абарог
2009–2019. Беларусь, Менск.