РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 30
Капуста квашаная – старадаўні прадукт харчавання славян, у т. л. беларусаў. Прасцейшы спосаб прыгатавання – квашанне цэлымі качанамі або палавінкамі (палюткамі, плашкамі, палойкамі) без солі, з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга шэрага лісту, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). К. к. стаяла ў варыўні. Капуста ў квасе магла летаваць. Варылі з К. к. боршч, квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол (з кменам і кропам) і залівалі ім ... Прачытаць
Капшук – народны самагучальны музычны інструмент. Уяўляе сабой добра вычышчаны, высушаны і надзьмуты свіны пузыр са жменяй сухога гароху або бобу ўнутры. Пры патрэсванні К. ўзнікае глухаваты шалясцячы гук. Вядомы як дзіцячая цацка, але часам, напр., у Карэліцкім р-не, выкарыстоўваецца і ў ансамблях, дзе разам з бубнам выконвае ўдарна – шумавую і каларыстычную функцыі. У 1986 У. М. Гром, мастацкі кіраўнік нар. Фальклорнага ансамбля “Крупіцкія музыкі”, зафіксаваў К. у Жыткавіцкім р-не; інструмент выяўлены ... Прачытаць
Капыл1 – найбольш старажытная прылада для апрацоўкі глебы. Складаўся з доўгага драўлянага трымальніка (дзержака), на адзін канец якога насаджвалася пад прамым вуглом жалезнае лязо. Выкарыстоўвалася гал. Чынам пры работах на лядах. У асобных месцах К. ўжываліся да канца 19 ст. Прачытаць
Капыл2 – Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служыць апорай для кузава саней. Прачытаць
Капыл3 – Кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак. Прачытаць
Капялюш – гл. арт. Брыль
Карабан – гл. арт. Кораб
Караваншчыкі – рабочыя, якія суправаджаюць караван плытоў. Прачытаць
Каралі – гл. арт. Пацеркі
Карачун – фантастычная істота ў старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Славянскіх народаў. У стараж. славян К. увасабляў зіму і смерць. К. называлі інш. Раз зімовы сонцазварот і звязанае з ім свята. Пазней К. стаў увасабленнем толькі смерці. На Беларусі К. лічылі злым духам, які скарачаў жыццё, выклікаў сутаргу, раптоўную смерць у маладым узросце (адгэтуль праклёны: “Каб цябе карачун скруціў”). Павер’і пра К. захоўваліся да канца 19 – пач. 20 ст. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.