РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 30
Каржан – гл. арт. Корж
Каржэнь – гл. арт. Корж
Карніз – канструкцыйна-дэкаратыўны элемент афармлення месца стыкоўкі страхі са сцяной. Робяць К. з дошак, якімі абабіваюць знізу і з бакоў канцы бэлек, што выходзяць за межы сцен, пад навісямі страхі. Ахоўвае сцены і бэлькі ад атмасферных ападкаў. Звычайна К. аздабляюць разьбой геаметрычнага ці стылізаванага расліннага характару, якая нібы звісае і выразна глядзіцца на фоне ценяў на сцяне. Разьбу на накладных дошках робяць і на сцяне пад карнізам, ствараючы з ім адзіны мастацкі элемент. Найбольш пашыраны ... Прачытаць
Каробка1 – традыцыйная прылада для зімовай лоўлі рыбы, пераважна ўюноў. Пасудзіна з конусападобна ўвагнутым дном з адтулінай (горлам) пасярэдзіне. К. выраблялі з драніцы, лубу, выпляталі з дубцоў; часта выкарыстоўвалі старыя рашоты, дно якіх замянялі мешкавінай. Горла ў такіх К. падтрымлівалася вяровачкамі, прымацаванымі да верхняга краю рэшата. Устанаўлівалі ў спецыяльна высечаных палонках, якія разам з К. закрывалі галінкамі, сенам і снегам, каб вада ў палонцы не замярзала. Рыба, якая імкнулася да свежай ... Прачытаць
Каробка2 – Ёмістасць для ручной сяўбы; тое, што і сявенька. Прачытаць
Каробка3 – Ёмістасць для захоўвання і пераноскі зерня, круп і інш. Сыпучых рэчываў. Прачытаць
Каробка4 – від плыта на Нёмане і Віліі ў 19 ст. для перавозкі прадуктаў і тавараў. К. складалася з трох звёнаў даўжынёю да 25 м (т. зв. Лава). На звязаны рад бярвён клалі ўпоперак тонкія брусы (навоі), на іх удоўж тры жэрдкі (повязі), потым зноў упоперак – калодкі (падвалкі), зверху рассцілалі рагожу. Лаву накрывалі лубяным дахам і называлі кладоўкай (шафарняй). Тры шафарні, звязаныя паміж сабою пяньковымі вяроўкамі (канатамі), утваралі К. Грузападымальнасць яе 64 – 80 т. Прачытаць
Каробка5 – гл. арт. Раёўня
Каромысел – тоўстая драўляная палка, прамая ці выгнутая, з падвешанымі кручкамі або з выемкамі на канцах для пераносу еа плячах вёдзер з вадой і інш. Грузаў. Прачытаць
Каромысла – гл. арт. Каромысел
2009–2019. Беларусь, Менск.