РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 30
Картуз – мужчынскі летні галаўны ўбор з казырком. Шылі найчасцей з чорнага сукна. У канцы 19 – пач. 20 ст. пераважалі К. накшталт вайсковых шапак з шырокім каляровым аколышкам і цвёрдым, часм лакіраваным казырком. На Панямонні і ў Цэнтр. Беларусі традыц. К. (шапку – саламянку) выпляталі з саломы. Сярэдзіна яго мела палатняную падшэўку; аколышак і казырок спераду аздаблялі 2 разеткамі, вышытымі чырвонымі баваўнянымі ніткамі. Прачытаць
Карчага – ганчарны выраб, вялікая, звычайна гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў. На Беларусі вядомы вузкагорлая і шыракагорлая К. Вузкагорлыя К. былі пашыраны ў 10 – 1-й пал. 13 ст. Тэрмін упамінаецца ў помніках старажытнарускай пісьменнасці. Ім абазначаліся амфары, якія выраблялі ў візантыйскіх гарадах паўн. І зах. ўзбярэжжа Чорнага мора і выкарыстоўвалі для дастаўкі на Русь вадкіх прадуктаў – віна, алею, і інш. У выніку татара – мангольскага нашэсця ў 13 ст. увоз К. на бел. Зе ... Прачытаць
Кары – сані для перавозкі лесу і будаўнічых матэрыялаў. Рабілі з масіўных, часцей натуральна выгнутых палазоў (копанікаў); апошнія трывала злучалі паміж сабой па капылах дубовымі вязамі, брускамі ці патоўшчанымі на канцах калодкамі (лісіцамі, або падушкамі). Спосаб укладкі бярвёнаў залежаў ад даўжыні, канструкцыі К. мясцовых тыпаў запрэжкі. Бярвёны клалі на К. сярэдняй часткай, каня запрагалі ў аглоблі, прымацаваныя да бервяна. У другіх выпадках бярвёны клалі на К. камлёвай часткай, а заднія іх канцы в ... Прачытаць
Карына – гл. арт. Акарына
Карыта – прадаўгаватя пасудзіна, выдзеўбаная з дрэва або збітая з дошак. Выкарыстоўваецца звычайна для кармлення і вадапою жывёлы. Прачытаць
Карэта – чатырохколы закрыты конны экіпаж на рысорах. Была пашырана ў 17 – пач. 20 ст. (у дакументах эпізадычна ўпамінаецца з 16 ст.). Напачатку бытавала пры дварах магнатаў. Мела раскошны і мудрагелісты аформлены паўзакрыты кузаў, падвешаны над колавай асновай на раменных пасах, завешаны з бакоў парцьерамі. У канцы 18 ст. ўдасканалена, стала больш зграбнай і лёгкай на хаду. Кузаў закрыты, больш просты і кампактны, з дзверцамі і зашклёнымі акенцамі на жалезных рысорах, знутры абабіты скурай і тканінамі; ... Прачытаць
Карэтнікі – рамеснікі, майстры па вырабу карэт і іншых тыпаў конных экіпажаў. Вылучыліся ў выніку паглыбленай спецыялізацыі ў вытворчасці сродкаў гужавога транспарту. Упамінаюцца ў дакументах з 16 ст. ў складзе замкавых рамеснікаў. У 17 – 18 ст. стваралі свае цэхі, куды ўваходзілі звычайна разам з рамеснікамі сумежных прафесій – сталярамі, калёснікамі (стальмахамі), цеслярамі, рымарамі і інш. Складанасць вытворчасці карэт патрабавала кааперацыі працы з удзелам майстроў розных прафесій. Звычайна К. заказвалі ... Прачытаць
Карэц1 – у колішнім сялянскім побыце пасудзіна (найчасцей драўляная) з ручкай для зачэрпвання і піцця вады, квасу і інш. Называлі К. таксама конаўкай, каўшом, квартай. Прачытаць
Карэц2 – Даўняя мера сыпкіх рэчываў і вадкасці на Беларусі. Раўнялася ? бочкі віленскай (прыблізна 102 літры). Пастановай сейма Вял. Кн. Літоўскага замест К. зацверджана чвэрць. Прачытаць
Каснікі – каляровыя стужкі, тасёмкі, якімі запляталі косы і ўпрыгожвалі дзявочую прычоску. К. рабілі таксама з разнаколернай шоўкавай, баваўнянай тканіны, даматканай шарсцянкі. Шырокімі (каля 6 см) К., кроенымі з светла – сіняй шарсцянкі, уквечанай пярэстымі (малінавымі, зялёнымі) пучкамі чэсанай воўны, злучалі канцы кос дзяўчаты ў ляхавіцкім строі (асабліва прыгожымі былі к. ў вясельным уборы маладой). У наш час у сувязі са зменамі дзявочай прычоскі К. амаль не выкарыстоўваюцца. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.