РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 30
Касталан – гл. арт. Насоў
Каток1 – прылада для выраўноўвання і ўтрамбоўвання глебы. Рабочая частка – кругляк даўжынёй 1,5 – 2 м. К. былі гладкія і зубчастыя. Прачытаць
Каток2 – Круглая драўляная калодка, на якой перакочваюць цяжкія прадметы. Прачытаць
Катруха – назва магеркі на ўмоўнай мове дрыбінскіх шапавалаў (адсюль катрушніцкі лемезень). Прачытаць
Катрынка – механічны духавы музычны інструмент. Абедзве назвы паходзяць ад папулярнай французкай песенькі “Charmanye Catherine”, якая першапачаткова выконвалася на К. ў Расіі (на Аршаншчыне вядома таксама пад назвай “шарман”). Мела выгляд скрынкі з ручкай (пярэдняя сценка ўпрыгожвалася яркай карцінкай) шырынёй каля 1 м, вышынёй 0,8 м, глыбінёй 0,7 м. Унутры размяшчаліся гучальныя трубкі, спецыяльны механізм для размеркавання паветра, мяхі і некалькі валікаў з металічнымі шпількамі. Створана К. ў 1-й пал. ... Прачытаць
Каўбаса – мясны выраб. Мяккае мяса з лапатак і інш. Частак свіной тушы, часам паляндвіцу, дробна сякуць (у наш час пракручваюць на мясарубцы), дадаюць парэзанае сала, соль, часнок, укроп, гарчыцу, каляндру, кмен, перамешваюць і гэтым шчыльна начыняюць тонкія свіныя кішкі. Раней мяса напіхвалі ў кішку рукой, развёўшы яе дроцікам або лубяной дужкай. У наш час – праз трубку. У прыгатаванні К. вельмі важным лічылася ў меру пасаліць (калі солі перабольшыць, яна выступае потым на кішках. Таму некаторыя з вечара ... Прачытаць
Каўдун – гл. арт. Коўбік
Кафтан1 – мужчынскае верхняе адзенне магнатаў і гарадской знаці ў 16 – 17 ст. Прыйшоў у Рэч Паспалітую з Персіі і Турцыі, праз Беларусь трапіў у Расію. К. – расхінная, шырокая ў падоле вопратка (пашырэнне ўтваралася за кошт кліноў, устаўленых у бакавыя швы) з доўгімі рукавамі. Шылі з аксаміту, парчы або дарагога сукна. Зашпільвалі К. устык на 6 – 8 пятліц з драўлянымі, металічнымі ці вузялковымі гузікамі; у падоле і па баках К. таксама былі разрэзы з пятліцамі. У 17 ст. К. сталі рабіць з багатага аздоблен ... Прачытаць
Кафтан2 – Мужчынская і жаночая вопратка менш заможных слаёў насельніцтва. У 19 ст. на Беларусі былі найбольш пашыраны К. прамога крою з адкладным каўняром, які шылі з сукна або палатна. Прачытаць
Кацёлкі – прыстасаванне для ўмацавання нітоў у кроснах. Амаль на ўсёй Беларусі бытавалі К. ў выглядзе брускоў, у патоўшчанай ніжняй частцы якіх пракручвалі адтуліны і ўстаўлялі рухомыя блочкі (колькасць іх залежала ад колькасці нітоў). Другі тып К. – цыліндр даўж. 15 – 16 см, дыям. 5 – 6 см з паглыбленнямі для мацавання вяровачак, на якіх падвешвалі ніты. Зрэдку такія К. ўпрыгожвалі разьбой з нескладаным геаметрычным малюнкам. Бытавалі пераважна на ПдУ. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.