РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 30
Качалка – прылада для вырабу валёнак, лямцу, скуры для абутку. Ёю церлі разгладжвалі скуру для ўшчыльнення. Былі драўляныя і жалезныя, паводле формы – круглыя, рабрыстыя, наразныя (мясцовыя назвы валёк, пруток, рубцы). Вясковымі шапаваламі ўжываюцца і ў наш час. Прачытаць
Качалкі – прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўж. 40 – 60, дыяметр 4 – 6 см) выраб раскочвалі валком. Валок – прамы ці выгнуты драўляны брус (даўж. 65 – 80, шыр. 8 – 10 см) з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі знізу і з ручкай. Ручкі былі двух тыпаў: адны з іх з’яўляліся працягам бруса, другія (накладныя) прымацоўваліся зверху да аднаго з канцоў валка. Часам патоўшчаны канец валка прыстасоўваўся пад ручку – у верхняй частцы выдзёўбвалі скраз ... Прачытаць
Качарэжнік – вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла і інш. Прачытаць
Качэлі – гл. арт. Арэлі
Каша1 – вясельная абрадавая страва, якой частавалі маладых пасля першай шлюбнай ночы (часам і перад шлюбнай ноччу). Калі маладых, накрытых ручніком або наміткай, прыводзілі з каморы ў хату, свякроў у вывернутым кажусе пугай здымала з іх пакрывала, кідала яго на печ, а іх садзіла за стол і тройчы папераменна частавала з лыжкі К., трымаючы ў руках пугу. Пакаштаваўшы К., жаніх браў з рук маці лыжку з рэштай К. і кідаў яе на печ. Свякроў “біла” маладых пугай і выганяла з-за стала. Маладыя абягалі вакол стал ... Прачытаць
Каша2 – Абрадавая страва на радзінах. Прачытаць
Кашанка1 – крывяная каўбаса з варанымі грэцкімі або ячнымі крупамі і тлушчам. Вядома ў Камянецкім, Жабінкаўскім, Лунінецкім, Столінскім і інш. Раёнах. Прачытаць
Кашанка2 – гл. арт. Крывянка
Кварта1 – адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасцей у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася ? гарца (0,70577). Прачытаць
Кварта2 – Металічная пасудзіна з ручкай для піцця (роўная прыблізна гэтай меры). Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.