РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 30
Квашэліна – гл. арт. Квашаніна
Кветнік – гл. арт. Букетнік
Ківот – гл. арт. Бажніца
Кікімара – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Усходнеславянскіх народаў. На Беларусі К. ўяўлялі фантастычнай істотай у выглядзе дзяўчынкі. Лічылася, што К. звычайна знаходзіцца на печу ці ў падпечку, што ў хаце адначасова магло “дзейнічаць” некалькі К. Паводле павер’яў К. ўвасаблялі заўчасна загінуўшых маленькіх дзяўчынак, якія нябачна прысутнічалі ў хаце, назіралі за гульнямі жывых дзяцей, часта самі гарэзнічалі (тады ў хаце быццам чуўся піск), але заціхалі і ўздыхалі, калі маці пачынала лашч ... Прачытаць
Кілбаса – гл. арт. Каўбаса
Кіндзюк – гл. арт. Коўбік
Кіраўскія ручнікі – традыцыйныя тканыя ручнікі, якія выраблялі ў вёсках Кіраўскага, Клічаўскага і Бабруйскага р-наў да 1930-х г. Ткалі з адбеленага кужалю (аснова, уток) у тэхніцы 1 – 2-уточнага і 4- і 5-нітовага пераборнага ткацтва. Арнаментальную паласу на канцах ручнікоў ткалі з чорных і чырвоных баваўняных нітак бранай двухуточнай тэхнікай, асобныя элементы вышывалі крыжыкам. Узор шыр. 20 – 30 см складаўся з простых і зубчатых ромбаў, разетак, прамавугольнікаў і аддзяляўся ад белага поля ручніка вузкім узорысты ... Прачытаць
Кірмашовы тэатр – паказы народнага тэатра на кірмашы. Найбольш пашыраны на Беларусі ў 16 – пач. 20 ст. Уключалі акрабатычныя нумары, выступленні скамарохаў, штукароў, павадыроў мядзведзяў , а таксама паказы батлейкі і райка. У докшыцах на кірмашах у пач. 20 ст. карысталіся папулярнасцю паказы баілейкі Патупчыка з вострымі сатырычнымі сцэнкамі на мясцовыя сюжэты. Прачытаць
Кірук – гл. арт. Коўбік
Кісель1 – даўняя мучная страва. Варылі з аўсянай, жытняй, пшанічнай грубага памолу (разавай) мукі, часам з вотруб’я. Падобна на жур. Рашчынялі на К. на заквасцы або для заквашвання кідалі кавалак хлеба. Рошчыну на К. ставілі ў цёплае месца на ноч, потым працэджвалі і з “цэду” гатавалі К. Варылі густым (увесь час памешваючы), потым разлівалі па місах і ставілі ў халоднае месца, каб застыў. Пра К., які ўдаўся, казалі: “Як квашаніна, хоць танцуй на ім”. К. прыпраўлялі (засмачвалі) алеем, салам, запівалі сыра ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.