РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 30
Кісель2 – Дэсертная страва з адвару ягад, груш, яблыкаў, заваранага бульбяным крухмалам. Даўней варылі вельмі густым, каб застываў. Традыцыйны К. – журавінавы. Вядомы паўсюдна. Прачытаць
Кісяліца – гл. арт. Жур
Кітлік – гл. арт. Гарсэт
Кішкі – страва, запечаная ў тоўстых свіных кішках. Кішкі старанна чысцілі, вымывалі; у іх лыжкай улівалі цёртую сырую пасоленую бульбу з тлушчам. Потым зашывалі і пяклі з тлушчам на блясе. К. налівалі таксама прысквараным цестам з грэцкай мукі. Вядомы ў Паўн., Зах. і Цэнтр. Беларусі. Прачытаць
Кладоўка – гл. арт. Камора1
Кларнет – драўляны духавы язычковы музычны інструмент. Мае цыліндрычны ствол з раструбам на адным канцы і дзюбападобным муштуком з прымацаваным адзінарным язычком (пішчыкам) на другім. Створаны К. у Германіі (каля 700) на аснове французскага нар. Інструмента шалюмо, аналагічнага па канструкцыі бел. Жалейцы. Паводле гіст. Звестак на Беларусі паявіўся ў 2-й пал. 18 ст. спачатку ў прафесійных аркестрах (Нясвіж, Гродна, Шклоў, Слонім і інш.), з 2-й пал. 19 ст. пашырыўся ў нар. Побыце. Гэтаму садзейнічалі ваен ... Прачытаць
Клейна – назва звяна плыта ў басейне Прыпяці. Дзве клейны складалі плыт. Прачытаць
Клець – традыцыйная сялянская гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў, адзення і інш. Рэчаў. Аднакамерны зруб з падлогай і столлю, блізкі ў плане да квадрата (памеры 4х5, 5х6 м). Першы вянок клалі на дубовыя штандары або камяні вышынёю да 0,7 м. Бярвёны двух першых вянкоў з боку фасада выпускалі да 1 м вонкі, канцы іх злучалі бервяном і засцілалі дошкамі. Такі ганак разам са страхой і некалькімі апорнымі слупамі ўтваралі перадклець (прыклетнік, галерэя, падценне). Тарцовыя сцены рубілі зак ... Прачытаць
Клешчы1 – гл. арт. Абцугі1
Клешчы2 – Драўляная частка хамута, якая складаецца з дзвюх кляшчын. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.