РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Клямка1 – металічнае прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы, вароты, весніцы. На Беларусі вядома з сярэднявечча, у нар. Дойлідстве пашырылася ў 19 ст. Уяўляе сабой дужку (ручку) з расплясканымі канцамі, якімі мацуецца да дзвярэй знадворку. Праз верхнюю яе частку і палатно дзвярэй прапушчаны лапаткападобны язычок (слясак). Пры націсканні на слясак пальцам прыпадымаецца рычаг – замок з унутранага боку дзвярэй, на якіх ён рухома замацаваны адным канцом, другім уваходзіць у кручок, убіт ... Прачытаць
Клямка2 – Дзвярная зашчапка, што надзяваецца на прабой і прыціскаецца замком або затычкай. Прачытаць
Кляновік – напітак з кляновага соку; спосаб прыгатавання такі, як і бярозавіка. Прачытаць
Кляпцы – самалоўная пастка ўдарнага дзеяння. Вядома са старажытнасці (згадваецца ў “Маленні”, Данііла Заточніка, 12 ст.). Прынцып яе дзеяння заснаваны на ўласцівасці некаторых скручаных вакол сваёй восі матэрыялаў (карэнне, дубцы, вяроўкі, сухажылле) развіваць пры раскручванні значную сілу. К. складаліся з выдзеўбанага накшталт трубы бервяна пэўнай даўжыні, некалькі столак вяроўкі або шнура (выконвалі ролю спружыны), дзвюх закрутак, механізму наснуджвання і драўлянага рычага з вострымі дубовымі ці жалезн ... Прачытаць
Кляшня – гл. арт. Борць1
Кляшчоткі – самагучальны рытмічны інструмент. Уяўляе сабой набор нанізаных на шнур дошчачак (з сухога цвёрдага дрэва, часцей з дубу), якія пры патрэсванні ўдараюцца адна аб адну і ўтвараюць гучны трэск. Каб дошчачкі прылягалі адна да адной няшчыльна і гук пры ўдарах быў больш моцны, паміж імі ўстаўляюць круглыя драўляныя пракладкі. На адным канцы (бліжэй да карю) кожнай дошчачкі і пракладкі прасвідроўваюць па 2 адтуліны. Праз іх працягваюць шнур, свабодныя канцы якога завязваюць. Такім чынам атрымліваецца ... Прачытаць
Кніпель – гл. арт. Кнэбель
Кнэбель – драўляны клін, з дапамогай якога пры звязванні плытоў прымацоўвалі віцамі (скручанай лазой) бярвёны да жэрасцей. Прачытаць
Княгіня – гл. арт. Маладая
Князь – гл. арт. Малады
2009–2019. Беларусь, Менск.