РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 30
Кадаўб – выдзеўбаная пасудзіна розных памераў цыліндрычнай ці блізкай да яе формы. Выраблялася з дуплістага ствала дрэва (ліпы, вольхі, асіны) з дапамогай пешні і скоблі. Побач з аднадоннымі сустракаліся К. з двума днішчамі і адтулінай збоку. Выкарыстоўваліся для захавання збожжа, круп, мукі; К. меншых памераў – для мёду (звычайна рабілі з ліпы). Эпізадычна сустракаюцца ў наш час. Прачытаць
Кадзь – гл. арт. Кадушка
Кадка – гл. арт. Кадушка
Кадол1 – назва каната, ліны ў бурлакоў на Зах. Дзвіне. Для цягі вял. Шкута ўверх па рацэ ў сярэдзіне 19 ст. ў склад арцелі, акрамя бурлакоў, уваходзілі 2 кадольшчыкі і 2 падкадолы. Падкадолы на лодках падтрымлівалі К., каб ён не апускаўся ў ваду, кадольшчыкі падымалі снасць на беразе жалезнымі віламі на доўгіх дзяржаннях. Прачытаць
Кадол2 – прыстасаванне для пад’ёму калодных вулляў на дрэва. Бытавалі 2 відаў: з наглуха ўмацаваным на драўлянай восі колам і са штырамі на калаўроце і асобным блокам. Пры накручванні вяроўкі на вось або вал калаўрота калоду паднімалі на патрэбную вышыню і ўстанаўлівалі на подкуры ці пакладзеных на галіны дубовых брусах. Былі пашыраны па ўсёй Беларусі. У наш час выкарыстанне К. зафіксавана на Усх. Палессі ў 1978. Прачытаць
Кадоўб – гл. арт. Кадаўб
Кадрыля – танец. Музычны памер, як правіла, 2/4. Цотная колькасць пар становіцца па вуглах квадрата або ў два рады адзін супраць аднаго. У К. некалькі частак – кален, кожнае мае сваю назву, мелодыю, пэўны парадак рухаў. У 18 – 19 ст. К. – папулярны салонны танец. З сярэдзіны 19 ст. пашырана і на Беларусі. Зазнала моцны ўплыў нацыянальных традыцый і стала часткай нар. Харэаграфіі. Захоўваючы асноўныя кампазіцыйныя моманты (размяшчэнне пар па квадраце або радамі, абмен і пераходы партнёраў, пэўная паслядоўн ... Прачытаць
Кадушка – бандарная, радзей выдзеўбаная пасудзіна розных памераў у форме ўсечанага конуса, звужаная кверху. Звычайна без вушак. Выкарыстоўвался для захавання прадуктаў – квашанай капусты і буракоў, салёных агуркоў, грыбоў, соку, квасу і інш. К. вялікіх памераў – кадзі (1, 5 – 1,6 м у вышыню) – выкарыстоўваліся для захавання збожжа, мукі. Нярэдка яны, як і бочкі, замацоўваліся для стацыянарна на глінянай аснове ў свірнах ці клецях. Пашыраны ў хатнім побыце са старажытных часоў і захаваліся да нашага часу. Прачытаць
Кажамякі – рамеснікі па апрацоўцы сырамятнай скуры для вырабу вупражы. Прачытаць
Кажух – верхняе зімовае мужчынскае і жаночае адзенне з аўчын. Шылі з нядубленых, пазней з вырабленых аўчын жоўта-карычнева-вохрыстага, вохрыста-цаглянага, радзей белага колераў. На Беларусі паводле крою К. канца 19 – пач. 20 ст. падзяляліся на 3 групы: прамога крою – спінка і крыссе прамыя, вялікі адкладны каўнер, апуха ўдоўж верхняга крыса і па нізе; прыталены (пашыраны ў Падняпроў’і, Цэнтр. Беларусі, Паазер’і) – спінка адразная (ніжняя частка ў зборкі), верхняе крысо, ніз, рукавы абшыты паскам аўчыны ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.