РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Кобза – гл. арт. Ліра колавая
Коварат – вароты, якімі перагароджвалі вуліцу на канцах вёскі. Да К. з абодвух бакоў падыходзіў плот, што дазваляла надзейна перагароджваць вуліцу і спрыяла парадку на ёй, ахове вёскі ноччу, прадухіляла ўцёкі свойскай жывёлы. Вядомы два тыпы К. Аснова першага - слуп па цэнтры вуліцы, на які навешвалі вароты. У канструкцыі другога тыпу - два высокія слупы, укапаныя ў зямлю па баках вуліцы і аб’яднаныя ўверсе брусам. У цэнтры бруса вертыкальна мацавалася жэрдка, на якой паварочваліся вароты. Сустракаўся пер ... Прачытаць
Коверзні – гл. арт. Кавярзні
Кола – сіло для лоўлі курапатак. Уяўляла собой ляшчынавы абруч (дыяметрам 1 - 1,5 м), зацягнуты сеткай з тонкага моцнага шнура, да якой прывязвалі некалькі дзесяткаў петляў з конскага воласу. Лавілі К. пераважна зімой, калі мароз і бяскорміца "гналі" курапатак да чалавечага жытла. К. клалі на прытоптаны снег на загуменні ці ў садзе ля кустоў, прысыпалі для маскіроўкі і прываблівання птушак сенам і мякінай. Разграбаючы пацяруху, курапаткі самі сабе зашморгвалі петлі на лапках. Прачытаць
Колесня – прыстасаванне для вырабу драўляных колаў; неабходная прылада стальмашнай майстэрні. Уяўляла сабой масіўны ўслон з акруглай адтулінай пасярэдзіне, падоўжанай з аднаго боку скразной шчылінай. Форма адтуліны і прыстасаваны вертыкальна рычаг - клямар давалі магчымасць заціскаць у калодку кола, нацягваць вобад на спіцы, забіваць утулку, буксу і інш. Прачытаць
Комін1 – дымаход у печы. Уяўляў сабою высокі цыліндр дыяметрам 25 - 30 см, даўжынёй 80 - 100 см. Да абпальвання ў горне яго манціравалі з дзвюх нарыхтовак даўжынёю 40 - 50 см кожная. У наш час для гэтага выкарыстоўваюцца бляшаныя і азбацэментавыя трубы. Прачытаць
Комін2 – ганчарны выраб, які выкарыстоўвалі ў верхняй частцы дымахода (у паўд.-зах. раёнах яго называлі ладыш). Прачытаць
Конаўка1 – невялікая драўляная (з клёпак ці выдзеўбаная), радзей металічная або ганчарная пасудзіна з ручкай. Звычайна мела конусападобную форму. У паўсядзённым побыце служыла для зачэрпвання і пералівання вадкасцей. Падвешвалася на край або ставілася побач цэбра (вадзянкі) з вадою, бочкі з квасам. Выкарыстоўвалася таксама як кубак для пітва, у гэтым выпадку мела больш падоўжаную форму, звычайна цыліндрычную. Прачытаць
Конаўка2 – гл. арт. Карэц1
Конаўка3 – гл. арт. Кубак2
2009–2019. Беларусь, Менск.