РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Крапiўнiкi – гл. арт. Бастры
Крапанік – назва пірага ці піражка з крапанкай – начынкай з тварагу, падсмажаных грыбоў, капусты, мяса, рыбы, цыбулі. Пашыраны на Пн Беларусі. Прачытаць
Красала – гл. арт. Крэсіва
Крашанкі – гл. арт. Пісанкі
Кроквы – апорныя элементы каркаснай канструкцыі страхі. Робяцца з тонкіх бярвён, заўсёды ставяцца парамі, у вільчыку злучаюцца ўрубкай і тэблем. Пасярэдзіне, а часцей крыху вышэй, пара К. злучаецца брусам (“поясам”). У адзіную канструкцыю К. аб’ядноўваюцца латамі, якія прыбіваюцца тэблямі, цвікамі (даўней прывязваліся лазой). Існуе некалькі спосабаў урубкі К.: у верхні вянок зруба (ачэп), у верхні вянок і закоцвіну, у падоўжны брус, пакладзены на засценныя і ў засценныя выступы папярочных бэлек. Найбольш ... Прачытаць
Кросны1 – ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Найбольш важныя часткі і прыстасаванні пашыраных на Беларусі гарызантальных К.: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, у якія накідалася аснова; бёрда з набіліцамі для прыбівання ўтку; панажы, кацёлкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэння зева пры тканні. Пачыналі наладку К. з навівання падрыхтаванай асновы . Расплятаючы аснову, яе пастаянна часалі драўляным грэбнем (для раўнамернага размеркавання) ... Прачытаць
Кросны2 – Ніцяная аснова, што навіваецца на навой ткацкага стана. Прачытаць
Круг – адзінка колькасці воску. Пераплаўлены воск на васкабойнях адлівалі ў спец. Формы ў выглядзе круга ці паўкруга (штука). Як мера вагі не меў устойлівага эквіваленту. На мініяцюры Радзівілаўскага летапісу, дзе паказаны прыём Ігарам грэчаскіх паслоў, невядомы мастак намаляваў на стале тры К. воску. К. абазначаў таксама меру колькасці сыру, масла, макухі. Прачытаць
Крук1 – прыстасаванне ў традыцыйным інтэр’еры хаты. На К. вешалі адзенне, вярэнькі, калыскі і інш. Рабілі з сука, які заганялі ў прасвідраваную ў сцяне адтуліну. Металічныя К. рабілі ў кузні. Прачытаць
Крук2 – Жалезная прылада з двума загнутымі канцамі для скідвання гною з воза. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.