РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Крыжма – кавалак палатна, на які клалі дзіця пасля хрышчэння ў царкве. К. прыносіла кума (хрышчоная маці дзіцяці). Прачытаць
Крыжык – від вышыўкі. У залежнасці ад асаблівасцей выканання, колеру, узору вылучаюць некалькі відаў К. Адна з найбольш старажытных – вышыўка двухбаковым К., характэрная для Падняпроўя (бытавала да 19 ст.). Шво пляцёнкай (правадзец, праводка; сустракалася па ўсёй Беларусі) выконвалася пераважна чырвонымі баваўнянымі ніткамі і прызначалася ў асноўным для выдзялення лінейнага контуру арнаментальных кампазіцый. Жаночыя гарсэты, кажухі, світы вышывалі разнавіднасцю такой пляцёнкі – козлікам. Найбольш распаў ... Прачытаць
Крыжыкі – адна з форм укладкі снапоў пры сушцы ў полі. У першы рад гарызантальна клалі 4 снапы, адзін насупраць другога пад прамым вуглом, каласамі ў цэнтр. На першы рад накладвалі 2-і, 3-і, 4-ы рады. Зверху іх накрывалі снапом. К. больш устойлівыя пры ветры, чым бабкі, але ў дажджлівае надвор’е ніжні рад снапоў мог адсырэць, а зерне сапсавацца. Сушылі ў К. звычайна ячмень, пшаніцу, авёс. Прачытаць
Крылка – гл. арт. Крыло
Крыло – прыстасаванне, якім пчаляры змяталі пчол з сотаў, калі падмяталі вуллі вясной і пры іх кантрольных аглядах на працягу сезона, а таксама пры аграбанні раёў у раёўню. Звычайна гэта было крыло дзікай або свойскай птушкі, найчасцей за ўсё гусінае. У наш час ужываюцца шчоткі са шчаціння ці конскага воласу. К. гаспадыні змяіалі з прыпечка смецце. Прачытаць
Крычаўская кераміка – ганчарныя вырабы 15 – 20 ст. з г. Крычава. Промысел вядомы з 12 ст. Росквіту дасягнуў у канцы 16 – пач. 18 ст. Выраблялі з чырвонай гліны паліваны сталовы посуд (міскі, талеркі, збаны, кубкі і інш.), кафлю, дэкаратыўныя архітэктурныя ўпрыгожанні, вазы, цацкі, дробную анімалістычную пластыку (выявы мядзведзяў, ільвоў, бараноў і інш.), якія вылучаліся высокім узроўнем тэхналогіі вытворчасці. У аздабленні кафлі 16 – 18 ст. тэракотавай, паліхромнай, паліванай пераважалі геаметрычны і раслінны арнаме ... Прачытаць
Крышаны – гл. арт. Булён
Крэсіва – металічная прылада для высякання агню з крэменю. Вядома з эпохі жалезнага веку. На тэр. Беларусі найб. Старажытнае К. датуецца познім этапам зарубінецкай культуры (2 – 5 ст. н. э.). Яно зроблена з нераўнамерна навугляроджанага металу з наступнай тэрмаапрацоўкай (гартаваннем). Выкарыстоўваліся розныя тыпы К.: лірападобныя (10 – 12 ст.), двухлязовыя падоўжана – авальнай формы (12 – 13 ст.) і двухлязовыя авальныя (13 – 14 ст.). К. бытавала на працягу многіх стагоддзяў. Высечаная з крэменю іскра пад ... Прачытаць
Крэсла – сядзенне на чатырох ножках са спінкай, від мэблі. Вядома з сярэднявечча. Гатычныя К. – з высокай прамой спінкай; рэнесансныя – упрыгожаныя стрыманай разьбой і тачэннем (напр., К. пач. 17 ст. з Гродзенскага замка); барочныя – адмысловых разнастайных форм з пышнай разьбой расліннага характару, пазалотай, абіўкай скурай ці тканінай; часоў класіцызму і ампіру – лёгкія, простых выразных абрысаў, часам з металічнымі накладкамі і інкрустацыяй. З канца 19 ст. пашырана і ў нар. побыце. Выраблялі К. звыча ... Прачытаць
Крэўская кераміка – ганчарныя вырабы (збанкі, гладышы, гаршкі, цёрлы, міскі, слоікі, вазоны і інш.) з в. Крэва Смаргонскага р-на – буйнога цэнтра керамічнай вытворчасці 19 – 1-й пал. 20 ст. Промысел вядомы з 14 ст. Вылепленыя вырабы дапрацоўвалі на ручным ганчарным крузе з наступным гартаваннем або дымленнем; у 2-й пал. 19 – 20 ст. посуд рабілі на нажным крузе і глазуравалі, часам аздаблялі падглазурнай ангобнай размалёўкай у выглядзе простых раслінных матываў. Посуд вызначаецца ўстойлівымі формамі, выразным S-падо ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.