РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Кужаль – ільняное валакно вышэйшай якасці, атрыманае пасля часання кудзелі на грэбені. К., што прызначаўся для вырабу тонкіх наміткавых тканін, дадаткова часалі шчоткай са свіной шчаціны. Гатовы К. скручвалі ў трубку і захоўвалі да прадзіва. К. называлі таксама ніткі з такога валакна і палатно з такіх нітак. Прачытаць
Кузароб – зроблены на хуткую руку невялікі канічнай формы чарапок з бяросты, радзей лубу з прымацаваным замест ручкі прутом даўжынёю 30 – 40 см. Выкарыстоўваўся для піцця вады з крыніц, рэчак, азёр, а таксама пчалярамі пры аграбанні раёў. Прачытаць
Кузаробка – гл. арт. Кузароб
Кузня1 – майстэрня для ручной коўкі металу. На Беларусі вядома з 14 – 15 ст. Квадратная ў плане (ці блізкая да яго) пабудова з драўніны, часам глінабітная, без столі, з драўлянай страхой, земляной падлогай, невялікімі дзвярыма і акенцам. Драўляныя сцены часам тынкавалі знутры (для пажарнай бяспекі); на высокіх месцах К. заглыблялі ў зямлю. Ставілі наводдаль ад забудовы, бліжэй да вады. Стацыянарнае абсталяванне К. – горан, што ўзводзілі насупраць уваходу ці злева ад яго. Пасярэдзіне ўкопвалі бочку для ах ... Прачытаць
Кузня2 – даўняя адзінка вымярэння мёду. У гіс. Дакументах згадваецца толькі з метрычным значэннем, без вызначэння аб’ёму: “…дани чотыри карамоны мёду пресного а два ведре, а две кузни мёду”. Прачытаць
Кузня3 – невялікі берасцяны посуд для збірання ягад (Бярозаўскі раён). Прачытаць
Кулага – даўняя страва з мукі, кісла-салодкая мучная каша. Варылі К. з жытняй або грэцкай мукі, з іх сумесі ці з жытняга соладу. Муку спачатку разводзілі летняй або халоднай вадой, размешвалі, потым залівалі варам і падварвалі. Страва набывала салодкі смак (саладжала), потым яе ставілі ў цёплае месца ці вылівалі ў дзежку, каб укісла. Часам К. запарвалі, квасілі, потым варылі. К. нічым не запраўлялі, елі з бульбаю, хлебам. Часам К. варылі з калінай, чарніцамі. Вядома амаль па ўсёй Беларусі (за выключэннем ... Прачытаць
Кулеш1 – рэдкаватая страва з мукі. У мясны булён, у якім варылася рабрынка, каўбаса, мяса, закалочвалася мука. Калі не было мяса, К. заскварвалі салам. Страва вядома на Пн і У Беларусі. Прачытаць
Кулеш2 – гл. арт. Крупнік1
Кулеш3 – Густы, звычайна малочны, суп з прасяных, радзей з ячных круп. Вядомы ў Камянецкім Брэсцкім, Жабінкаўскім, Жыткавіцкім, Столінскім р-нах. Гавораць: “У гасцях – каша, а дома – кулеш, дык лепш”. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.