РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Куміры – гл. арт. Ідалы
Кумленне – гл. арт. Кумаванне
Кумпяк – мясны выраб са сцягна свіной тушы. Сцягно соляць сухой соллю або ў расоле, часам вэндзяць і вешаюць у халодным месцы. Мяса з К. ядуць сырым, вараць у баршчы, на вялікдзень запякалі ў хлебным цесце. Прачытаць
Кумы – дзейныя асобы ў радзіннай абраднасці. Назва “хросныя бацькі” ўсталявалася з пашырэннем хрысціянства. У адносінах да дзіцяці яны выконвалі патранажныя функцыі. За К. бралі як сваякоў, так і чужых людзей, у Зах. Палессі – найчасцей блізкіх сваякоў з боку парадзіхі. Разам з бабкай кум і кума адыгрывалі вялікую ролю на радзінах. Кум звычайна разбіваў гаршчок з бабінай кашай. К. прысвечаны шматлікія традыцыйныя радзінныя песні, прыказкі і прымаўкі. К. памагалі адзін аднаму ў с.-г. работах, адзначалі ... Прачытаць
Кунтуш – верхняе мужчынска адзенне, якое апраналі на жупан. На Беларусь прыйшоў з Венгрыі праз Польшчу. Разам з жупанам стаў традыц. Адзеннем заможных людзей. Шылі доўгім, ніжэй каленяў. Насілі звычайна расшпіленым, каб быў відаць жупан. Асаблівасць К. – разрэзаныя рукавы, якія свабодна звісалі або закідваліся на плечы. Рабілі К. з сукна, пазней з шоўку (часам падшывалі футрам) яркага, але цямнейшага за жупан колеру. Падпяразвалі тканым каляровым поясам. Прачытаць
Купалле – няма Прачытаць
Курадым – гл. арт. Дымаку
Курадымка – гл. арт. Зубель
Куракі – кулінарны выраб. У вараную, тоўчаную бульбу дадавалі трохі мукі, ляпілі маленькія піражкі, качалі іх у тоўчаным семі, пяклі на капусных лістах або на блясе. Вядомы на Мядзельшчыне, Валожыншчыне. Прачытаць
Куранка – гл. арт. Дымаку
2009–2019. Беларусь, Менск.