РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Кухлік – гл. арт. Кубак2
Куцця – традыцыйная абрадавая страва на каляды ў славян і інш. Народаў; каша з тоўчаных (не сечаных) ячных круп (у некаторых народаў з зярнят пшаніцы); вячэра напярэдадні каляд, Новага года і перад вадохрышчам (на яе абавязкова гатавалася К. – сакраментальная страва). К. варылася з цэлых зярнят і была сімвалам несмяротнасці, вечнасці жыцця. На Беларусі ад каляд да вадохрышча спраўляліся тры К. Напярэдадні каляд К. спраўлялася з вял. Урачыстасцю і называлася вялікай або поснай, бо ўсе стравы гатаваліся б ... Прачытаць
Куча – спосаб выпальвання драўнянага вугалю для кавальства. Кучавы спосаб сухой перагонкі сасны на Беларусі вядомы з 17 ст., у 19 ст. быў асноўным спосабам выпальвання вугалю. Рабілі пераважна стаячыя К. (дровы ўкладвалі стаўма ў выглядзе конуса), якія мелі аб’ём ад 15 да 400 куб. м; ляжачыя К. (дровы ўкладвалі гарызантальна, штабелем) былі большых памераў – да 1000 куб. м. Для ўкладкі К. рыхтавалі ў лесе спец. Пляцоўку (ток). Палены даўжынёю да 1 м ставілі па кругу шчыльна адно да аднаго, звычайна ў 2 ... Прачытаць
Кучкі – адна з форм укладкі снапоў пры сушцы ў полі. У К. звычайна састаўлялі снапы грэчкі, аўса, ільну (10 – 12 конусападобна расстаўленых снапоў, адзін насупраць другога). Часам скошаную грэчку не звязвалі ў снапы, а збіралі адразу ў К. Пры гэтым верх К. сціскалі рукамі і атрымлівалася конусападобная форма. Прачытаць
Кушнерства – промысел па апрацоўцы аўчын і шкурак пушных звяроў. У нар. К. галоўнае месца займаў выраб аўчын для пашыву зімовага адзення – кажухоў, паўкажухоў, шапак. Апрацоўка шкурак упаляваных пушных звяроў (зайца, вавёркі, лісы, куніцы, тхара і інш.) мела другараднае значэнне. Футры выкарыстоўваліся для шапак, каўняроў. Тэхналагічны працэс традыцыйнага К. ўключае некалькі паслядоўных аперацый (адмочванне, мяздрэнне, квашанне, мякчэнне, дубленне). Адмочаную ў вадзе авечую шкуру ачышчалі ад мяздры (мяздрава ... Прачытаць
Кушняры – рамеснікі, якія апрацоўваюць аўчыны і шкуркі пушных звяркоў. Прачытаць
Кушын – гл. арт. Збан
2009–2019. Беларусь, Менск.