РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 30
Калатушка – гл. арт. Біла
Калаўрот1 – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы 2 тыпы К. – стаяк (больш характэрны для зах. Раёнаў) і ляжак (пераважаў ва ўсх. І паўн.-ўсх. Раёнах). Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам. У К. – стаяку кола знаходзіла ... Прачытаць
Калаўрот2 – Прыстасаванне для падымання грузаў (напр., вядра са студні): вал з ручкай, на які намотваецца канат, ланцуг. Прачытаць
Калач – святочнае печыва з пшанічнай мукі. На захадзе Беларусі – здобны пірог прадаўгаватай формы (пяклі на вяселле спецыяльна для маладых), на ўсходзе Беларусі – круглае печыва з цеста на пірагі ў форме абаранка. Прачытаць
Калдуб1 – гл. арт. Камяга2
Калдуб2 – гл. арт. Кадаўб
Калдуны – галушкі або клёцкі, начыненыя мясам. К. даўней рабілі з мучнога цеста (жытняга, пшанічнага, грэцкага). Качалі галушкі, у сярэдзіну клалі здробленае мяса або скваркі і варылі, потым адцэджвалі, запраўлялі смятанай, салам, часам падсмажвалі ў тлушчы. У наш час К. робяць з бульбы, якую дзяруць, сцэджваюць, дадаюць тоўчаную бульбу або муку, лепяць галушкі, начыняюць мясам, падсмажваюць на патэльні, потым ставяць у лёгкі дух. Прачытаць
Калеснікі – катэгорыя рамеснікаў, майстроў па вырабу колаў і калёс. У феадальны перыяд утваралм асобныя двары – службы пры гаспадарскіх і панскіх маёнтках, замках, гандлёвых і паштовых трактах; за службу атрымлівалі звычайна 2 валокі зямлі. К. “неслужбовыя”, што жылі на землях феадала ці казённых, плацілі чынш. Былі і наёмныя К., якія працавалі па дагавору за ўстаноўленую плату. Пазней існавала пэўная спецыялізацыя К. па вырабу пэўных тыпаў вазоў і іх састаўных частак. Нярэдка ў асобны промысел вылучаўся вы ... Прачытаць
Калесня – гл. арт. Колесня
Калёсы – тып гужавых транспартных сродкаў. Да нядаўняга часу К. шырока выкарыстоўваліся ў паўсядзённай гасп. Практыцы кожнага сялянскага двара. На сваіх падводах сяляне працавалі і ў панскай гаспадарцы, на адыходных промыслах (лясных, рамізных і інш.), выконвалі спецыяльную дарожную і падводную павіннасці, у т. л. шарваркі. Традыцыйныя сялянскія К. мелі простую канструкцыю: 4 колы, пасаджаныя на драўляныя (часцей дубовыя, ясеневыя) восі папярэдняга і задняга ходаў (перадка і задка), што трывала злучаліся ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.