РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 30
Калінніца – страва з мукі і ягад каліны. Жытнюю муку запарвалі варам, калі яна “ўсалодае”, сыпалі ягады каліны. Сушаныя ягады спачатку запарвалі варам і варылі. Елі К. з хлебам. Прачытаць
Каліта – невялікі падвесны скураны кашалёк – кішэня; тое, што і шабета. Прачытаць
Калода – Прыстасаванне для апрацоўкі скур (мяздрэння, галення), паўкруглая нахіленая дошка на дзвюх ножках. Пашырана была па ўсёй Беларусі. Прачытаць
Калодзеж – гідратэхнічнае збудаванне накшталт квадратнай або круглай у плане шахты для здабывання грунтавых вод; тое, што і студня. Прачытаць
Калотка – самагучальны сігнальны музычны інструмент. Называўся таксама ляхотка (ад ляскаць). Уяўляе сабой драўляную прамавугольную дошчачку з адтулінай пасярэдзіне, ў якую ўстаўлена драўляная ручка. Да аднаго канца ручкі (таго, што выступае паверх дошчачкі) прымацаваны малаток. Пры рэзкіх хуткіх узмахах рукі малаток, які круціцца вакол сваёй восі на паўабарота, моцна ляскае аб дошчачку. Удары гучныя, раскацістыя. Да нядаўняга часу К. выкарыстоўвалі вартаўнікі як вартаўніча-апавяшчальны інтсрумент. У наш ч ... Прачытаць
Калымажка – гл. арт. Брычка
Калыска – дзіцячы ложак; даўні від народнай мэблі. Рабілі з дошчак ці рэечак; у Зах. Беларусі (асабліва ў Панямонні) плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэнняў у выглядзе догага кошыка (часам з казырком); падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей – да жэрдкі, якая адным канцом затыкалася за бэльку. Для зручнасці калыхання да К. мацавалі вяроўку (можна было калыхаць нагой або на адлегласці). Найбольш просты від К. ўяўляў сабой кусок палатна, што нацягваўся на драўляную раму. Такую К. было зру ... Прачытаць
Калядаванне – народны традыцыйны звычай жаджэння каляднікаў па хатах на каляды з выкананнем велічальных калядных песень, тэатралізаваных сцэнак, пераапрананнем у “казу”, “мядзведзя”, “кабылу”, “жорава”. За гэта каляднікам давалі дарункі (сала, каўбасы). У аснове К. – старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла (паводле нар. Выразу “ад каляд сонца паварочвала на лета”) і забяспячэнне добрага ўраджаю ў новым гасп. Годзе пры дапамозе магічных дзеянняў. Як рэшткі зім ... Прачытаць
Каляды – народнае зімовае свята дахрэсціянскага паходжання. У гадавым крузе нар. Аграрных абрадаў і святкаванняў храналагічна займала першае месца. Царква прымеркавала да стараж. К. рэлігійныя святы нараджэння Хрыста і вадохрышча, таму за К. замацаваўся час з 24 снежня па 6 студзеня (с. ст.) уключна. Для абраднасці К. харктэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад першым днём свята, багатая (тоўстая, шчодрая, мясная) перад Новым годам і посная (галодная, вадзяная) перад вадохр ... Прачытаць
Калясцы – гл. арт. Кацёлкі
2009–2019. Беларусь, Менск.