РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 30
Кама – гл. арт. Камы3
Камаедзіца – старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Ёсць сведчанне, што ў 19 ст. яно адбывалася ў сакавіку перад хрысціянскім святам благавешчання. На К. гатавалі і елі гарохавую кашу – т. зв. Камы (адсюль назва), сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звячкі мядзведзя. Свята К. да ... Прачытаць
Камень – даўняя мера масы на Беларусі. У 16 ст. быў роўны 36 фунтам, у 18 ст. – 40 фунтам (14,993 кг). Прачытаць
Камізэлька – частка мужчынскага гарнітура беларусаў (найчасцей святочнага) у канцы 19 – пач. 20 ст.; від безрукаўкі. Перад К. шылі з тонкага даматканага сукна, паўсуконніка або з фабрычных тканін (карычневая, чорная, сіняя шарсцянка, корт), на палатнянай падшэўцы, прамога ці паўпрыталенага крою, спінку – з розных больш танных тканін. Апраналі К. паверх кашулі навыпуск, спераду зашпілялі на гузікі. Адметныя К. народных строяў Падняпроўя і Цэнтр. Беларусі, шытыя з даматканкі ў карычнева – белую дробную клетку ... Прачытаць
Камора1 – кладоўка, гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання; сховішча найб. Каштоўнай маёмасці. Выгараджанае дошкамі, брусамі ці дылямі памяшканне ў сенцах. Падлога і столь з дошак. Была найбольш пашырана ў гаспадарках бяднейшых сялян. Заможныя сяляне будавалі клеці. Вядома на ўсёй Беларусі, але абавязковай пабудовай сялянскага двара не стала. У сядзібных дамах магнатаў і шляхты, у флігелях і інш. Збудаваннях К. мелі і інш. Прызначэнне. У многіх гаспадарках у К. рабілі “хлебныя” п ... Прачытаць
Камора2 – Кантора пры лясніцтве ў дарэвалюцыйны час. Прачытаць
Камора3 – У 15 – 18 ст. – таможня на Беларусі. Прачытаць
Камора4 – вясельны абрад першай шлюбнай ночы. Адбываўся пераважна ў доме маладога ў канцы вяселля. Называлася таксама пакладзіны. Маладых пасля кароткай вячэры, а часам і не заходзячы ў хату, вялі ў халодную будыніну (камору, клець, гумно). Пасцель прывезеную ад маладой, слалі родныя маладых. На зямлі рассцілалі некалькі неабмалочаных снапоў жыта, клалі ў пасцель хмель і розныя зёлкі, часам побач ставілі каравай. Вывернутым кажухом засцілалі парог, часам і пасцель. Маладых да К. вялі на ручніку сват або с ... Прачытаць
Каморнікі1 – катэгорыя феадальна-залежнага насельніцтва ў 16 – 19 ст., якая не мела зямлі і ўласнага дома. Назва ад каморы (пакоя), якую наймалі для жылля. Існавалі за кошт наёмнай працы ў феадалаў і заможных сялян, рамесніцтва, дробнага гандлю. К. – людзі неаселыя і, шукаючы заработку, пераходзілі з месца на месца. Тэрмін К. быў больш пашыраны ў Зах. і Цэнтр. Беларусі, на У такая катэгорыя насельніцтва называлася падсуседзямі (16 – 1-я пал. 17 ст.), кутнікамі. У параўнанні з іншымі катэгорыямі сялян колькас ... Прачытаць
Каморнікі2 – Землямеры, землеўпарадчыкі. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.