РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 30
Канёк – гл. арт. Вільчык1
Каніфоль – калафонская смала (ад назвы г. Калафона ў Малой Азіі), цвёрдае шклопадобнае рэчыва, якое атрымліваюць пры перагонцы смалы хваёвых дрэў – жывіцы. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці паперы, сургуча, ізаляцыйных матэрыялаў, для націрання смыкоў музычных інструментаў. Прачытаць
Канон – гл. арт. Канун
Кансоль – выпушчаныя канцы верхніх вянцоў зруба. К. на падоўжных сценах звычайна рабілі даўжэйшымі, чым на папярочных. Пры пабудове закотам яны разам са сволакамі падтрымлівалі навісі двухсхільнай страхі з боку тарцовага фасада. Пры каркаснай канструкцыі страхі на К. мацуецца дармавес застрэшка. Часцей за ўсё К. бываюць з двух вянцоў, часам ствараецца выпускамі толькі аднаго верхняга вянца – ачэпу. К. трох вянцоў – рэдкая з’ява. Мае К. і дэкаратыўнае прызначэнне. Прафіліроўка К. знізу ўзмацняе эфект яе на ... Прачытаць
Кантрабас – гл. арт. Басэтля
Канун – традыцыйная абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі. К. гатавалі наступным чынам: у разбаўленую мёдам ваду (сыту) крышылі спецыяльна спечаны прэсны корж, гарачыкі, булку ці абаранкі (паводле нар. Вераванняў мёд ужывалі для таго, каб памерламу было “соладка на тым свеце”). На Чэрвеншчыне ў К. дабаўлялі цёрты мак. Першую лыжку К. адлівалі на стол для нябожчыка. Затым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі К. з агульнай міскі, перадаючы яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску пр ... Прачытаць
Канюшы – гл. арт. Калдуны
Капа – гл. арт. Куча
Капаніца – гл. арт. Матыка
Капач – невялікая жалезная лапата паўкруглай ці круглай формы для копкі бульбы. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.