РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 30
Капачка – гл. арт. Капач
Капец3 – загарода ў выглядзе частколу, якой перагароджвалі шлях рыбе. У праёме перагародкі рабілі камеру з таго ж матэрыялу, што і перагародка. Сустракаліся К. з дзвюма камерамі, што размяшчаліся па абодва канцы перагародкі. Рыба, якая заходзіла ў камеры праз адтуліны ў перагародцы, вылоўлівалася адтуль рукамі або падсакай. К. быў пашыраны ў 19 ст. на Палессі. Прачытаць
Капец1 – валападобная куча бульбы ці караняплодаў, укладзеных на паверхні зямлі або ў неглыбокі катлаван і ўкрытых саломай і зверху зямлёй. Бульбу ці карняплоды пасля ўборкі падсушваюць, ссыпаюць на загаддзя падрыхтаванае месца і накрываюць. З наступленнем халадоў слой зямлі павялічваюць. Каб бульба ці карняплоды не сапрэлі, у цэнтры К. ставяць калы, абкручаныя саломай, што забяспечвае неабходную цыркуляцыю паветра. Вакол на К. на глыбіню 30 – 40 см капаюць канаўку для адводу талых веснавых вод. К. здаўн ... Прачытаць
Капец2 – Насып вакол межавога слупа пры каморніцкіх абмерах. Прачытаць
Каплук – гл. арт. Каплун
Каплун – рэдкая страва, прыгатаваная з кавалачкаў хлеба і вады. У гатаваную ваду (часам вар) крышылі цыбулю, хлеб, дадавалі соль, запраўлялі алеем або салам. На Пружаншчыне К. рабілі на вадзе, у якой варылася бульба. Елі К. з бульбай. Страва вядома на Брэстчыне (у Камянецкім, Жабінкаўскім, Пружанскім, Бярозаўскім, Іванаўскім р-нах). Падобна да рулёў, цуры. Прачытаць
Каптур – традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчын; паўшарападобная ці плоская прызбораная на патыліцы шапачка з вушкамі, да якіх прышывалі стужкі для завязвання пад барадой. Бытаваў пераважна ў Цэнтр. І Зах. Беларусі да пач. 20 ст. (у 16 – 17 ст. яго насілі знатныя гараджанкі і шляхцянкі). Шылі К. з аксаміту, шоўку, атласу, паркалю звычайна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, залатой і сярэбранай тасьмой, нашыўкамі разнаколерных стужак, бісерам. Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накру ... Прачытаць
Капуснік – гл. арт. Капуста1
Капусняк – гл. арт. Капуста1
Капуста1 – традыцыйная страва. Вараць з дробна пакрышанай капусты, дадаюць бульбу, прыправы, часам кладуць сушаныя грыбы. Гатуюць з мясам або затаўкаюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанаю. Даўней, асабліва на Палессі, у К. дадавалі муку (рабілі закалоту), каб менш спажываць хлеба. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.