РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Лямешка – рэдкаватая страва з мукі. Жытнюю муку (у Ельскім, Лельчыцкім, Мазырскім р-нах – грэцкую) падпярэжвалі, потым засыпалі ў круты вар або залівалі ім, варылі ў печы пры агні. Кажуць: “З аднаго мешка хлеб і лямешка”, “За лыжкаю лямешкі трэба ісці сто кілометраў пешкі”. У наш час Л. могуць называць зацірку, рэдкі кулеш, мяшанку жывёле. Вядома на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне. Прачытаць
Лямус – старадаўні тып гаспадарчай пабудовы для захоўвання харчовых прадуктаў, збожжа, адзення, каштоўнай маёмасці, прылад працы, а таксама для жылля ўлетку. Вядомы з 16 ст. Будавалі з дрэва, цэглы, каменю або ў тэхніцы “прускага муру”. Былі 1 – 3-павярховыя (у ніжнім паверсе гаспадарчыя памяшканні, у верхніх – жылыя), прамавугольныя або квадратныя ў плане, завершаныя 2-схільнымі вальмавымі шатровымі або ламанымі стрэхамі. Сцены часам звонку атынкоўвалі. Пад Л. рабілі пограбы. Паводле кампазіцыі Л. падз ... Прачытаць
Лясёнка – гл. арт. Полка2
Ляска – доўгі абструганы шэст (жэрдка) для кіравання плытам, паромам, лодкай. Меў завостраны канец для ўпору ў дно ракі. Л. выкарыстоўваліся на рэках Палесся. Прачытаць
Лясун – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў; гаспадар лесу і звяроў, які жыве ў лясных нетрах. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога чалавека з белым, як бяроста, таврам, з вялікімі вачыма, у звярынай шкуры. Л. мог, нібыта, паказваць грыбныя і ягадныя мясціны, наганяць у бок паляўнічага звяроў і птушак, выбіраць бортнікам месца для ўстаноўкі калод, а таксама прымусіць чалавека доўга блукаць на адным месцы. Каб вярнуць таго, хто заблудзіўся, Л. задобрывалі: на скрыжаванні лясных сце ... Прачытаць
Ляток1 – адтуліна ў вуллі для вылету пчол. Прачытаць
Ляток2 – Адтуліна ў шпакоўні, дупле. Прачытаць
Ляхавіцкі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Цэнтральнай Беларусі. Бытаваў у 19 – пач. 20 ст. на тэр. Ляхавіцкага, Нясвіжскага і Клецкага р-наў. Аснову летняга жаночага касцюма складалі кашуля, спадніца, фартух, пояс, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, аздаблялі вузкімі паскамі чырвонага натыкання, якія кампанаваліся ў гарызантальныя шлякі, размешчаныя на грудзях, рукавах, плечавых устаўках, адкладным каўняры. У строгім арнаменце амаль адсутнічаў рамбічны і раслінны ўзор. ... Прачытаць
Ляхавіцкія ручнікі – тып традыцыйных тканых ручнікоў, якія вырабляюцца народнымі майстрамі пераважна ў Ляхавіцкім, а таксама Баранавіцкім, Ганцавіцкім раёнах. Вядомы з сярэдзіны 19 ст. Даўжыня ручнікоў 310 – 400 см, шыр. 26 – 30 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны (“белька”). Кампазіцыя аздобы ствараецца чаргаваннем папярочных суцэльных і пункцірных палосак рознай шырыні, якія групуюцца ў шлякі – па канцах шырокія, шчыльныя, да сярэдзіны вузкія, рэдка размешчаныя. Узор ствараецца чырвонымі ніткамі ўтку з ... Прачытаць
Ляхотка – гл. арт. Калотка
2009–2019. Беларусь, Менск.