РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Лапці – традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак. Лыка для Л. дралі ў маі – чэрвені, нарыхтоўвалі таксама луццё – тонкія ліпавыя жэрдкі з карой. Лыкавыя скруткі вешалі ў клеці, на гарышчы хаты; перад выкарыстаннем іх размочвалі ў цёплай вадзе (каб былі эластычнымі), луццё распарвалі ў печы і здымалі з яго лыка. У залежнасці ад тэхнікі вырабу вылучаліся 2 тыпы Л.: прамога (пашыраны паўсюдна) і касога (на У Беларусі) пляцення. Л. пр ... Прачытаць
Лата – традыцыйная рыбалоўная снасць: аднасценная сетка, прызначаная для лоўлі рыбы на хуткім цячэнні. Па баках сеткі – дзве палкі, да якіх прывязвалі вяроўкі. Аснашчалася паплаўкамі і грузілам так, каб не танула на дно. У час руху ў вадзе Л. прымала форму жолаба, каля задняй сцяны якога збіралася рыба. Летам Л. рыбачылі як падвалокай, зімой выкарыстоўвалі як зімовы невад. Каб праверыць улоў, снасці выцягвалі на бераг. Выкарыстоўвалі Л. на рэках Брэстчыны і Гродзеншчыны. Прачытаць
Латка – гл. арт. Латушка1
Латушка1 – традыцыйны ганчарны выраб; глыбокая гліняная пасудзіна з шырокім тулавам і вусцем. У Л. смажылі і тушылі мяса, бульбу, пражылі гарох, гатавалі смажаніну, яечню, кулеш і інш., нярэдка выкарыстоўвалі замест сталовай міскі для вадкіх страў, разліўкі студзіны. Назва “латъка” сустракаецца ў помніках стараж.-рус. Літаратуры, старабеларускіх пісьмовых крыніцах. У канцы 19 – 1-й пал. 20 ст. на Беларусі былі пашыраны Л. трох разнавіднасцей: у паўн. І зах. раёнах – прамасценныя з круглым і падоўжаным (ава ... Прачытаць
Латушка2 – Кароткая світка ў паўн.-зах. Палессі. Прачытаць
Латы – жэрдкі, да якіх мацуецца, пакрыццё страхі. Кладуць Л. ўпоперак крокваў (ключоў). Даўней іх прывязвалі да крокваў (ключоў) лазой або прыбівалі тэблямі, цвікамі: да Л. саламянымі жгутамі прывязвалі пакрыццё з саломы ці чароту; гонт і чарапіцу прыбівалі цвікамі. У наш час бляху, шыфер прыбіваюць цвікамі. Прачытаць
Лаўнікі1 – плытагоны ў басейне Зах. Дзвіны і на Бярэзінскай воднай сістэме. Ад назвы плыта – лавы. Прачытаць
Лаўнікі2 – Прысяжныя засядацелі, члены магістрата ў гарадах з магдэбургскім правам у Вял. Кн. Літоўскім. Прачытаць
Лаўнікі3 – Службовыя асобы ў вёсцы, уведзеныя паводле “Уставы на валокі” 1557. Прачытаць
Лаўнікі асначы – гл. арт. Плытагоны
2009–2019. Беларусь, Менск.