РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Лашт – адзінка вымярэння масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўмкага. Раўнялася 120 пудам. Служыла для вымярэння збожжа. Прачытаць
Лейка – прыстасаванне ў выглядзе конуса з вузкай трубкай для пералівання і фільтравання вадкасцей. Прачытаць
Лейцы – частка вупражы, прызначаная для кіравання цяглавай жывёлай. Паводле спосабу вырабы бываюць вітыя (вяровачныя), плеценыя і суцэльныя, а паводле матэрыялу – пяньковыя, ільняныя, лыкавыя, скураныя і камбінаваныя (у апошніх канцы скураныя, а асноўная частка – з вяроўкі). Даўжыня Л. залежала ад сістэмы запрэжкі і тыпаў экіпажаў (запрэжка аднаконная, шматконная, у рад, цугам і інш.). У рабочым стане Л. мацуюць канцамі (звычайна карабінамі) да аброці. Прачытаць
Лепельскі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Падзвіння. Бытаваў у 19 – пач. 20 ст. пераважна ў Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім р-нах. Аснову летняга касцюма жанчын складалі спадніца, фартух. Кашуля мела тунікападобны або з прамымі плечавымі ўстаўкамі крой, сціплае аздабленне вузкімі паскамі чырвона – чорнага геам. Арнаменту на рукавах і плечавых устаўках. Спадніцу (саян, дрыліх, андарак, шарак) шылі з 3 – 4, у заможных сялян з 7 полак пярэстых або аднаколерных даматканых тканін у блакітна – ... Прачытаць
Лера – гл. арт. Ліра колавая
Лесавік – гл. арт. Лясун
Лесавозы – гл. арт. Кары
Лесасплаў – транспарціроўка лесаматэрыялаў па водных шляхах. Адзін з самых пашыраных промыслаў на Беларусі. У 19 ст. меў пераважна форму адыходніцтва. У 1850-я г. на Палессі Л. займалася штогод 8 тыс. Сялян, у 1890-я г. – каля 25 тыс. (амаль палавіна ўсіх адыходнікаў гэтага рэгійна). У 1901 у Віцебскай губ. 40% прамысловага насельніцтва адыходзіла на заработкі, з іх 41,4% на лесанарыхтоўкі і Л. Найбольшага развіцця Л. дасягнуў у 2-й пал. 19 ст. Акрамя лесаматэрыялаў (бярвення, брусоў, мачтаў, дроў, клёпак) ... Прачытаць
Лёзныя – катэгорыя насельніцтва на Беларусі ў 16 – 18 ст. Уваходзілі збяднелыя гараджане і абеззямеленыя беглыя сяляне. Жылі ў гарадах і мястэчках, не мелі ўласнага дома і інш. маёмасці, выконвалі работы па найму (называліся найміты, малайцы, якія былі на паслугах – слугі), займаліся перапродажам прадуктаў, тавараў, служылі ў войску (у Слуцку ў 1656 сфарміраваны полк з Л.). Плацілі падатак (30 грошаў у гарадах, 15 у мястэчках). Каб засцерагчы гарады ад наплыву Л., колькасць якіх расла, падатак паступова ... Прачытаць
Лёк – селядзечны расол. У некаторых мясцінах называлі ляк. Елі Л. з бульбаю, з яго рабілі мачанне да бульбы. Вядомы паўсюдна. У Камянецкім р-не Л. варылі: у вадзе варылі селядзец, дадавалі алей, муку з канаплянага семя. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.