РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Лёля – багіня вясны, дзявочага хараства ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян. Уяўлялася маладзенькай, прыгожай дзяўчынкай, якая ранняю вясною ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну; дзе Л. ступіць, там зелянее трава, распускаюцца кветкі. Існавала павер’е, што дзіця будзе прыгожае, калі маці вынесе немаўля ў новенькай кашулі (лёлечцы) і пройдзецца з ім басанож па першай траве. Напярэдадні Юр’я (22 кра.) дзяўчаты спраўлялі ляльнік (веснавое свята, урачыстасць у гонар кахання і шлюбу) – з ... Прачытаць
Лён – Валакно гэтай расліны служыла асноўнай сыравінай для вырабу тканін. Для атрымання валакна саломку Л. расцілалі на лузе або на пожні, звычайна ў канцы жніўня ў час вялікіх рос. Пры дажджлівым надвор’і саломка вылежвала 3 – 4 тыдні, пры сухім – 5 – 6. У раёнах таварнай вытворчасці (Пн і ПнУ) яе вымочвалі (часам спачатку вымочвалі, а потым рассцілалі). Валокны з мачанца лепш выбельваліся і былі больш моцнымі. Гатовую трасту звязвалі ў кулі, сушылі ў ёўні, на печы і інш. У кастрычніку яе мялі церніц ... Прачытаць
Ліберскі Гаўрыднік – гл. арт. Афінскі гаўрыднік
Лібіла – прылада для лоўлі ракаў. Уяўляла сабой завостраную на адным канцы палку, да якой унізе прывязвалі мяса жабы, малюскаў. Прычапіўшыхся да прынады ракаў выцягвалі на паверхню вады. У месцах скопішча ракаў Л. ўстанаўлівалі дзесяткамі. Шырока выкарыстоўваліся ў канцы 19 – пач. 20 ст. Асабліва папулярнай лоўля ракаў Л. была сярод дзяцей і падлеткаў. Прачытаць
Лібра – даўняя адзінка лічэння паперы (25 аркушаў). Прачытаць
Ліна1 – тоўстая вяроўка, канат даўжынёю каля 50 м, якім у дарэвалюцыйнай Беларусі бурлакі цягнулі судны супраць цячэння. Прачытаць
Ліна2 – гл. арт. Лязіва
Ліпаўка – выдзеўбаная пасудзіна; кадаўб з ліпы. Пэўна акрэсленага аб’ёму не мела. Л. вялікіх памераў выкарыстоўвалі пад зерне. Зграбна і з густам рабілі Л. пад мёд (найбольш пашыраны пасудзіны на 40 – 50 кг мёду) і напіткі. Вядома паўсюдна і ў наш час. Прачытаць
Ліпаўка – гл. арт. Кадаўб
Ліра колавая – народны струнны фрыкцыйны музычны інструмент. Іншыя нар. назвы – лера, рэля, на бел.-укр. Парубежжы таксама кобза, бандура, на Чэрвеньшчыне – старэцкая скрыпка. Мае драўляны рэзанансавы корпус разнастайнай формы (прамавугольнай, авальнай, скрыпічнай, гітарнай), кароткую шыйку з калкамі, 3 – 4-жыльныя або вераўчаныя струны (з іх 1 – 2 сярэднія служаць для выканання мелодыі, 2 крайнія – бурдонныя), ад 4 – 5 да 13 клавішаў. Гук здабываецца трэннем па струнах драўлянага кола, якое прыводзіцца ў рух ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.