РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Лірнік – жабрак (старац), які здабываў сабе сродкі існавання спевамі ў суправаджэнні ліры. У часы прыгонніцтва Л. вандравалі па ўсёй Беларусі пераважна па вёсках, у дні кірмашоў і фэстаў канцэнтраваліся ў мястэчках і гарадах. У дакументах 2-й пал. 17 – 19 ст. ёсць звесткі пра карпарацыі жабракоў, у якія ўваходзілі і Л. (напр., у Магілёве, Слуцку). Выконвалі Л. духоўныя вершы (найб. Папулярныя “Лазар”, “Прытча пра блуднага сына”), песні павучальна – бытавыя (“Сіротка”, “Пра Надзю”) і гістарычныя (“Паранен ... Прачытаць
Лісіцы – канструкцыя, з дапамогай якой сціскалі бярвёны сцен, каб пазбегчы іх дэфармацыі. Складаліся з 2 дошак, што праходзілі ўнізе і ўверсе праз сцяну, і 2 брусоў, якія зверху ўстаўляліся ў спец. Выразы ў дошках. У хатах Л. звычайна ставілі ў прасценках, у іншых пабудовах – уздоўж сцен. Пазней у больш дасканалых канструкцыях Л. замест дошак выкарыстоўвалі метал. Вінты, якімі сцягвалі вертыкальныя брусы. Прачытаць
Лісічкі – гл. арт. Лісіцы
Літвіны – назва жыхароў Вялікага княства Літоўскага, пераважна зах. беларусаў і ўсх. Літоўцаў у 14 – 18 ст. Упершыню сустракаецца ў польскіх гіст. крыніцах (хроніках і аналах) 14 ст. У бел.-літоўскіх летапісах і інш. дакументах 14 – 16 ст. назва Л. звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з кн. Палемонам, а тэрытарыяльна – з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва – на захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмна і Віліі, дзе існавала змешанае балта – славянскае нас ... Прачытаць
Літоўска-руская дзяржава – назва Вялікага княства Літоўскага, якая ўжывалася ў рускай дваранскай і буржуазнай гістарыяграфіі. Прачытаць
Ліцвіны – гл. арт. Літвіны
Ліштва – накладная гладкая ці фігурная планка вакол аконнага і дзвярнога праёма. Пашырана ў драўляным дойлідстве, прызначана закрываць пазы паміж аконнай каробкай і зрубам. Выконвае таксама дэкаратыўна – мастацкую ролю ў знадворным аздабленні жылля і грамадскіх пабудоў. Самы просты і найб. Пашыраны ў старажытнасці від Л. – звычайная кругавая шалёўка пазоў акна. Больш развітая форма Л. складаецца з надаконніка, падаконніка і бакавін. Часцей за ўсё аздабляюцца надаконнікі, якія маюць лучковую, трохвугольну ... Прачытаць
Ловы – паляванне без кідальнай зброі; у сярэднявеччы агульная назва здабывання дзікіх звяроў і птушак. Са змяншэннем гаспадарчай ролі паляўніцтва паступова набыло характар забавы ў асяроддзі заможных слаёў грамадства. У бел. Мове слова “Л.” стала абазначаць два паняцці: паляўніцтва (усё, што датычыцца арганізацыі, выканання і спосабаў лову) і паляванне (сам працэс здабывання дзікіх звяроў і птушак). Прачытаць
Лодка – назва рачных суднаў розных тыпаў, памераў і канструкцыі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах 13 ст. У перыяд позняга феадалізму тэрмін “Л.” паступова страціў збіральнае, абагульняльнае значэнне. З 19 ст. Л. сталі называць невялікае судна для рыбалоўства, плытагонства, палявання, мясцовых перавозак людзей і грузаў. Л. бываюць двух тыпаў: выдзеўбаныя аднадрэўкі (човен, камяга, дубіца, дуб, шугалея) і дашчаныя (лодка, дашчанік, чайка). Дашчаныя Л. пачалі вырабляцца ў 2-й пал. 19 ст. Да пач. 20 ст. дз ... Прачытаць
Ложак – від мэблі, прызначаны для адпачынку і сну. Вядомы з часоў сярэднявечча ў сядзібна – палацавых інтэр’ерах. Гатычныя Л. – масіўныя, дубовыя, простых прысадзістых форм; часоў рэнесансу і барока – з дугападобнымі спінкамі і выгнутымі ножкамі; класіцыстычныя і ампірныя – простых выразных форм. У нар. жыллі набылі пашырэнне з 19 ст., замяніўшы сабой у інтэр’еры хаты пол і палаці, часам бытавалі паралельна. Спінкі Л. звычайна замацоўвалі бакавінамі, на якія клалі дашчаны насціл, на яго сяннік і пасцель ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.