РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Локаць – адзінка вымярэння даўжыні ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася 64,96 см. Прачытаць
Локша – гл. арт. Локшына
Локшына – самаробныя макароны. Пшанічнае (радзей жытняе) цеста, часта з крухмалам, тонка раскачвалі, рэзалі, падсушвалі, варылі як рэдкую малочную страву ці адцэджвалі і залівалі тлушчам, салам. Робяць Л. таксама з крухмалу: пякуць наліснікі, потым рэжуць іх і вараць. Вядома Л. ў Цэнтр., Зах. і Паўд. Беларусі. Прачытаць
Лопацень – дрэваапрацоўчы інструмент, прызначаны для вырэзвання адтулін у калодцы кола, кадаўба і інш. Уяўляў сабой спрошчаны варыянт свердла (гл. ў арт. Свідравальныя інструменты). Рабочая частка мела ўвагнутую лыжкападобную (лапатападобную) форму з вострымі краямі. На верхнім канцы Л. перпендыкулярна замацоўвалася ручка. Л. выкарыстоўвалі і ў борніцтве для пракручвання ляткоў, гнёздаў для штыроў і для кантрольнага свідравання адтулін пры выбары бортных дрэў. Прачытаць
Лот – адзінка вымярэння масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася 1/32 фунта – 11,71 г. Насельніцтва Беларусі карысталася гэтай адзінкай вымярэння да пач. 20 ст. Прачытаць
Лоўля ракаў – промысел сялянства, пашыраны ў канцы 19 – пач. 20 ст. Развіццё якога было выклікана вялікім попытам на ракаў на зах. – еўрапейскіх рынках (звязана са знікненнем ракаў у вадаёмах Зах. Еропы ў выніку хваробы – ракавай чумы). Лавілі ракаў спецыяльнымі прыладамі (лтбтламі і двухгорлавымі бучамі) і рыбалоўнымі снасцямі (брэднямі і крыгамі). З бел. Губерняў ракаў экспартавалі ў Германію, Польшчу, францыю, Аўстрыю. Скупшчыкі і гандляры перавозілі іх у скрынях х імхом. У вёсках Вышэвічы, Хвойна, Лось, К ... Прачытаць
Лоўчая яма – выкапаная ў зямлі, перакрытая тонкімі жэрдкамі і заміскараваная імхом і лісцем пастка для лоўлі ласёў, дзікоў, казуль, мядзведзяў, ваўкоў. Вядома з глыбокай старажытнасці; канструкцыйная прастата і універсальны характар абумовілі яе існаванне да 20 ст. Л. я. – першая і адзіная пастка, заснаваная на выкарыстанні цяжару самой жывёлы. Капалі ямы на звярыных пераходах шматкіламетровых жардзяных платоў (наткнуўшыся на такі плот, звер ішоў уздоўж яго, збочваў у першы праход і трапляў у Л. я.). У мясцо ... Прачытаць
Луб – ліпавая кара разам з валакністай унутранай часткай. Л. нарыхтоўвалі з камлёвай часткі дрэў. З яго рабілі корабы, лубянкі, калыскі, палукашы для вазоў, ім пакрывалі рачныя судны. Прачытаць
Лубачка – гл. арт. Лазьбень
Лубка1 – гл. арт. Лубянка
2009–2019. Беларусь, Менск.