РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Лубка2 – гл. арт. Раёўня
Лубок – народная карцінка, выява з подпісам, адметная прастатой і даходлівасцю вобразаў; від графікі. Першапачаткова – від нар. творчасці. Да Л. адносяць і творы прафесійнай графікі, якія пераймаюць лубачна – фальклорныя прыёмы. У бел. Мастацтве Л. вядомы з 16 ст. Прыёмы яго выкарыстаны ў віленскіх выданнях Ф. Скарыны (асобныя дрэварыты ў “Малой падарожнай кніжцы”, 1522), у ілюстрацыях бел. друкарняў Вільні, Еўя, Заблудава, Куцейны, Магілёва. Лубачныя карцінкі былі пашыраны на Беларусі ў 18 – 19 ст. Сяр ... Прачытаць
Лубянка – пасудзіна з лубу (кары ліпы і інш. дрэў) на ягады, грыбы і інш. Звычайна цыліндрычнай формы. Выкарыстоўвалася і як сявенька. Прачытаць
Лужыцкая культура – археалагічная культура плямён бронзавага і ранняга жалезнага вякоў (15 – 4 ст. да н. э.), якія жылі на тэр. ад Балтыкі да Дуная і ад р. Шпрэе да Валыні і Зах. Палесся (р. Ясельды і Стыра). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, выплаўкай бронзавых рэчаў, потым жалеза, дапаможны характар мелі рыбалоўства і паляванне. Іх невялікія неўмацаваныя песалішчы складаліся з некалькіх наземных жытлаў слупавой канструкцыі; пазней жылі на гарадзішчах, умацаваных драўляным частаколам, у 1- і 2 ... Прачытаць
Лукно – старадаўняя адзінка вымярэння, пераважна мёду. Згадваецца ў “Рускай праўдзе”. У актавых матэрыялах 16 ст. вагавы эквівалент Л. не мае пэўнага вызначэння: у адных дакументах ён роўны 10 пудам, у другіх – 50 фунтам. Л. называлі і пасудзіну для захоўвання мёду, аднак памер яе невядомы. У адным з актаў (1449) гаворыцца пра «пятипяднае лукно мёду». Было таксама адзінкай штогадовай мядовай даніны. Прачытаць
Лучнік – прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў. Паводле канструкцыі і месца ў інтэр’еры хаты падзяляліся на пераносныя (рухомыя) і стацыянарныя. Сярод рухомых Л. вылучаліся звычайныя (стаячок, паніч) і падвесныя (мелі шэраг разнавіднасцей). Звычайны Л. уяўляў сабой стойку (з крыжападобнай або суцэльнай асновай), на верхнім канцы якой замацоўваўся клямар для лучыны, пад яе звычайна ставілі карытца ці інш. пасудзіну з вадой. Часам у выглядзе карытца рабілася сама аснова ... Прачытаць
Лыжва – хадавое кругладоннае судна з дахам, вострым носам, тупой кармой і разгорнутымі бартамі. Даўжыня 21 – 60 м, шырыня 4 – 8 м. Будавалі Л. ў басейнах Дняпра і Прыпяці. Прачытаць
Лыжка – прадмет сталовага прыбора. Бываюць драўляныя, металічныя, касцяныя; маюць круглы ціі авальны чарпачок і ручку дзяржанне. На Беларусі вядомы з ранняга сярэднявечча. Касцяныя Л., аздобленыя гравіраваным арнаментам у выглядзе пляцёнкі, сеткі, крыжыкаў, знойдзены пры раскопках Пінска, Давыд – Гарадка, Турава, Полацка і інш. У асяроддзі пануючых класаў бытавалі Л. з каляровых і каштоўных металаў, багата аздобленыя на дзяржаннях гравіраваннем, чарненнем, эмалямі і інш. У нар. асяроддзі бытавалі драўля ... Прачытаць
Лыка1 – ліпая або лазовая кара, з якой плялі лапці, вярэнькі, кошыкі, вілі вяроўкі – лычакі. Л. дралі ў маі – чэрвені. Скруткі Л. (матушкі) вешалі ў клеці, на гарышчы хаты. Нарыхтоўвалі таксама луццё – тонкія жэрдкі з карой. Зімой Л. размочвалі ў цёплай вадзе, каб яно было эластычным, а луццё распарвалі ў печы, здымалі з яго Л. Прачытаць
Лыка2 – даўняя адзінка вымярэння даўжыні на Беларусі. Даўжыня яго была такая, як і шнура, - прыблізна 49 м. З метрычным значэннем слова “Л.” выяўлена толькі ў старабел. Мове. Ужывалася слова “Л.” і са значэннем мернай прылады. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.