РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Людзі работныя – гл. арт. Найміты
Люз – сплаўное пласкадоннае судна для транспарціроўкі лесаматэрыялаў па Дняпры. Выкарыстоўваўся ў 19 ст. на адзін рэйс у час веснавой паводкі, сплаўляўся нават праз парогі. Грузападымальнасць 8 – 70 т, найбольшыя памеры: даўжыня да 60 м, шырыня да 14 м. Прачытаць
Люзныя – гл. арт. Лёзныя
Люлька1 – выраб, прызначаны для курэння тытуню. Рабілі з дрэва, гліны, металу, косці, каменю ў выглядзе галоўкі з чашкай для тытуню і цэўкі з гняздом для цыбука. На Беларусі вядома з канца 16 ст. (адначасова са з’яўленнем тытуню). Л. падбіралі пад асабісты густ, характар і звычкі. Адсюль павышаная патрабавальнасць да яе ўнікальнасці, да выяўлення яе мастацкіх якасцей матэрыялу, з якога яна зроблена, колеру, фактуры. Л. рабілі з керамічных мас: чырвонай і белай гліны, фаянсу, паўфаянсу, мяккага і цвёрдага ... Прачытаць
Люлька2 – гл. арт. Калыска
Люстрацыі – праверка эканамічнага стану дзяржаўнай нерухомай маёмасці, вызначэнне прыбытковасці і ўстанаўленне памераў даходаў у казну. Прачытаць
Ляда1 – участак, на якім лес высякалі і спальвалі, а зямлю выкарыстоўвалі пад ворыва. Ляднае земляробства вядома з эпохі неаліту, на Палессі – з 4-га тысячагоддзя да н. э.; у канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. Пашыралася да Падзвіння. У бронзавым веку – асноўная сістэма гаспадаркі. Лядна – агнявым земляробствам займаліся плямёны штрыхаванай керамікі культуры і днепра – дзвінскай культуры, дрыгавічы, крывічы, радзімічы і інш. слав. плямёны. Эпізадычна выкарыстоўвалася яно яшчэ ў 19 ст. Тэрмін “Л.” найбольш ... Прачытаць
Лязіва – прыстасаванне, з дапамогай якога лазілі на бортныя дрэвы. Уяўляла плеценую з пяці сярамятных палосак скуры ці канапляных вітых шнуркоў вяроўку (25 – 30 м) з сядзёлкай (крэсла, лазьвення) на адным канцы, дзвюма петлямі ці драўляным круком на другім і перасоўным казлом (хобат) паміж імі. У 16 ст. Л. часта рабілі і з лыка, трываласцю яно мала саступала канаплянаму, было лягчэйшым. Л. мела рэгіянальныя асаблівасці, што абумоўлівала розную тэхніку пад’ёму на бортныя дрэвы. Пры пад’ёме пацягам (Столін ... Прачытаць
Ляк – гл. арт. Гляк
Лямец – валены матэрыял з воўны. Выкарыстоўваўся са стараж. часоў для вырабу конскай збруі (хамутоў, падсядзёлкаў, потнікаў, запонаў), галаўных убораў (шапак – магерак, капелюшоў), з 19 ст. – і абутку (валёнак). Для вырабу Л. замочаную ў гарачай вадзе воўну некалькі разоў камячылі рукамі або нагамі, раскочвалі драўлянымі і жалезнымі качалкамі, пасля сушкі расчэсвалі жалезнай шчоткай. У наш час рымарскі і тэхнічны Л. вырабляюць на вытворчым аб’яднанні валюшна – лямцавых вырабаў з галаўным прадпрыемствам ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.