РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Майдан3 – Назва ў многіх мясцовасцях поля, адкрытага месца для размяшчэння будынкаў. Прачытаць
Майдан4 – У археалогіі – асобы від курганоў, стараытных магіл, звычайна раскапаных зверху. Прачытаць
Макацёр – ганчарны выраб; глыбокая гліняная пасудзіна з слабапрафіляваным тулавам і шырокім вусцем, часам з 1 – 2 вушкамі, якая служыла пераважна для расцірання маку і інш. прадуктаў. Пасудзіны, падобныя формаю на М., вядомы па археалаг. Раскопках з жалезнага веку. Паводле цэхавых статутаў 17 ст. (Мінск, Полацк) М. быў адным з прадметаў, які павінны былі вырабіць чаляднікі ў час экзамену на званне майстра. У залежнасці ад прымянення М. былі універсальныя і спецыялізаваныя. Універсальныя М. ўжывалі для рас ... Прачытаць
Малада княгіня – гл. арт. Маладая
Маладая – назва асобы жаночага полу, якая выходзіць замуж, з пачатку вясельнага абраду або заручын да заканчэння вяселля. Асноўныя атрыбуты М., калі яна выходзіь замуж першы раз і не мае дзяцей, - падвянечны вянок з руты, іншай зеляніны і кветак (натуральных або штучных) на галаве з мноствам рознаколерных стужак, якія звісаюць па распушчаных валасах на плечы, або вэлюм. Да рукі М. прывязаны доўгі вышыты ручнік (радзей – хустка), за які яе вядуць. Прачытаць
Маладзень – гл. арт. Малады
Маладзец – гл. арт. Малады
Маладзёха – гл. арт. Маладая
Маладуха – гл. арт. Маладая
Малады – назва мужчыны, які жэніцца, з пачатку вясельнага абраду або заручын да заканчэння вяселля. Асноўныя атрыбуты маладога – кветка справа на грудзях або шапцы і заткнутая пад пояс або павязаная на шыі хустка, падараваная маладой, вышыты каўнер і манішка кашулі, прывязаны да рукі доўгі вышыты ручнік (радзей – хустка). Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.